Сялецкі сельсавет (Бярозаўскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяле́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Сялец.
Сялецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бярозаўскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сялец |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 702 |
|
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сашыцкага сельсавета[1]. 7 лютага 1972 года скасавана вёска Ракавічы (злілася з вёскай Панасавічы)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 10 населеных пунктаў[3]. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Нарутавіцкага сельсавета з населенымі пунктамі Аніцавічы, Асаўцы, Варажбіты, Міхнавічы, Нарутавічы, Плехаўшчына[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 1273 чалавекі[5], з іх 92,9 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 2,1 % — украінцы, 0,6 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 1702 чалавекі[7].
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.