From Wikipedia, the free encyclopedia
Плехаўшчы́на[1] (трансліт.: Pliechaŭščyna, руск.: Плеховщина) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 14 км ад Бярозы, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Вёска
Плехаўшчына
|
У 1864 годзе ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Сялецкай воласці, дзейнічалі хлебазапасны магазін і піцейны дом.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы (у ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска (пад назвай Плехаўшчызна) у Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў БССР, у 1940 годзе вёска спачатку ў Сялецкім, з 23 чэрвеня 1940 года ў Нарутавіцкім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 10 жыхароў вёскі.
З 1954 года ў Блудзенскім сельсавеце. З 1964 года ў Асавецкім сельсавеце[2] (21 лістапада 1977 сельсавет перайменаваны ў Нарутавіцкі). Паводле перапісу 1970 года — у калгасе «Кастрычнік».
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Нарутавіцкага сельсавета[3].
Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўночнага ўсходу на поўдзень, паралельна якой (у цэнтральнай частцы, з заходняга боку) праходзіць яшчэ адна больш кароткая вуліца.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.