From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўночны Усход ЗША — рэгіён ЗША, таксама званы Усходнім узбярэжжам або Амерыканскім Паўночным Усходам; геаграфічны рэгіён ЗША, размешчаны на атлантычным узбярэжжы Паўночнай Амерыкі, з Канадай на поўначы, Поўднем ЗША на поўдні і Сярэднім Захадам ЗША на захадзе. Паўночны Усход з'яўляецца адным з чатырох рэгіёнаў, вызначаных Бюро перапісу насельніцтва ЗША для збору і аналізу статыстыкі.
Бюро перапісу насельніцтва ЗША вызначае склад рэгіёна з дзевяці штатаў: Канектыкут, Мэн, Масачусетс, Нью-Гэмпшыр, Нью-Джэрсі, Нью-Ёрк, Пенсільванія, Род-Айленд і Вермонт. Некаторыя больш шырокія азначэнні таксама ўключаюць у склад рэгіёна Мэрыленд, Дэлавэр і горад Вашынгтон з акругай Калумбія, а ў рэдкіх выпадках і Заходнюю Вірджынію і Вірджынію.
Рэгіён — найбольш урбанізаваная частка ЗША, якая ўключае ў сябе многія з буйнейшых мегаполісаў краіны, уключаючы Нью-Ёрк, Бостан, Філадэльфію, Вашынгтон. Жыхары мегаполісаў складаюць 67 % ад агульнай колькасці насельніцтва рэгіёна ў 57 609 148 чалавек. Валавы ўнутраны прадукт рэгіёну склаў 5,1 трыльёна долараў па стане на 2022 год і ўтрымлівае адны з самых развітых штатаў паводле індэксу чалавечага развіцця, прычым амаль усе штаты, за выключэннем Мэна, перавышаюць сярэднія значэнні па краіне. Гэта таксама самы густанаселены рэгіён у Злучаных Штатах (120 чалавек/км2). Бюро перапісу насельніцтва ЗША вызначае Паўночны Усход ЗША ў 469 630 км2, што робіць яго самым маленькім рэгіёнам ЗША па плошчы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.