From Wikipedia, the free encyclopedia
Поўдзень ЗША, таксама паўднёвыя штаты ЗША (англ.: The American South, The South), нефармальныя назвы — Дзіксі, Дзіксілэнд (англ.: Dixie, Dixieland[1]) — буйны эканоміка-геаграфічны і гісторыка-культурны рэгіён ЗША, размешчаны на паўднёвым усходзе краіны.
Поўдзень як рэгіён дакладна не супадае з геаграфічным поўднем ЗША, але звычайна вызначаецца як такі, які ўключае штаты, што змагаліся за Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі ў Грамадзянскай вайне.
У другой палове XX стагоддзя ў выніку барацьбы афраамерыканскага насельніцтва за свае правы, жыццёвы ўклад Поўдня зведаў істотныя змены. Змянілася і дэмаграфічная сітуацыя, бо ў выніку масавай міграцыі «белых» на Поўдзень, афраамерыканцы ператварыліся ў меншасць. Тым не менш, іх адсотак у большасці паўднёвых штатаў вышэй сярэдняга па краіне, дасягаючы піка ў штаце Місісіпі (38 % паводле ацэнак на 2007 год). Унутры гэтага буйнога рэгіёну цяпер вылучаюцца некалькі субрэгіёнаў, даволі адметных адзін ад аднаго па дэмаграфіі, культуры, а таксама тэмпах эканамічнага і сацыяльнага развіцця.
Традыцыйна тэрыторыя ЗША умоўна дзеліцца на тры буйных рэгіёны: прамыслова развітая, пераважна «белая» Поўнач, былы рабаўласніцкі Поўдзень са значной афраамерыканскай меншасцю і каланізаваны Захад, дзе прыкметна прысутнасць лацінаамерыканскага элемента.
У шырокім сэнсе Поўдзень ўключае наступныя штаты: Аклахома, Алабама, Арканзас, Віргінія, Джорджыя, Дэлавэр, Заходняя Віргінія, Кентукі, Луізіяна, Місісіпі, Мэрыленд, Паўднёвая Караліна, Паўночная Караліна, Тэнэсі, Тэхас, Фларыда.
Унутры Поўдня вылучаюцца наступныя субрэгіёне:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.