Ніштацкі мірны дагавор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нішта́цкі мір (шведск.: Freden i Nystad) — мірны дагавор паміж Рускім царствам і Шведскай імперыяй, які завяршыў Паўночную вайну 1700—1721 гадоў. Падпісаны 30 жніўня (10 верасня) 1721 года ў горадзе Ніштат (цяпер Усікаўпункі, Фінляндыя). Быў падпісаны з боку Расіі Я. В. Брусам і А. І. Астэрманам, з боку Швецыі — Ю. Лільенстэтам і О. Стромфельдам (шведск.: Otto Reinhold Strömfelt).
Ніштацкі мірны дагавор | |
---|---|
| |
Дата падпісання | 30 жніўня (10 верасня) 1721 |
Месца падпісання | |
Бакі | Маскоўская дзяржава, Шведская імперыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дагавор змяніў руска-шведскую мяжу, раней замацаваную Сталбоўскім мірным дагаворам ад 1617 года. Швецыя прызнала далучэнне да Расіі Ліфляндыі, Эстляндыі, Інгерманландыі, часткі Карэліі (г. зв. Старой Фінляндыі) і іншых тэрыторый[1]. Расія абавязалася выплаціць Швецыі грашовую кампенсацыю і вярнуць Фінляндыю.
Ратыфікаваны 9 (20) верасня. 10 верасня 1721 года ў Маскве былі прайшлі ўрачыстасці прысвечаныя Ніштацкаму міру. Перамога ў Паўночнай вайне высунула Расію ў лік найбуйнейшых еўрапейскіх дзяржаў.