князь слуцкі і капыльскі, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаіл Алелькавіч (1425 — 30 жніўня 1481) — князь слуцкі і капыльскі (1455—1481), вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Міхаіл Алелькавіч | |
---|---|
Нараджэнне | 1425 |
Смерць |
30 жніўня 1481 |
Род | Гедзімінавічы і Алелькавічы |
Бацька | Алелька Уладзіміравіч |
Маці | Настасся Васілеўна[d] |
Жонка | Ганна[d] |
Дзеці | Сямён Міхайлавіч Слуцкі[d] |
Паходзіў з роду Гедзімінавічаў, сын Алелькі Уладзіміравіча, атрымаў пасля смерці бацькі ва ўдзел Слуцкае і Капыльскае княствы. У лістападзе 1470 года Міхаіл Алелькавіч прыбыў[1] у Вялікі Ноўгарад як намеснік вял.кн. літоўскага Казіміра Ягелончыка, але ў сакавіку 1471 года пакінуў Вялікі Ноўгарад, каб пераняць Кіеўскае княства — удзел памерлага брата Сямёна Алелькавіча. Аднак вял.кн. Казімір не аддаў Міхаілу яго отчыны і дзедзіны, быццам яго дзед Уладзімір Альгердавіч «пробѣгал» Кіеў у свой час, калі ад'язджаў да Масквы — княства было пераўтворана ў Кіеўскае ваяводства, першым ваяводам прызначаны М. Гаштольд. Міхаіл Алелькавіч узначаліў апазіцыйныя колы ў ВКЛ, якія хацелі пазбавіць Казіміра Ягелончыка ўлады. У канцы 1470-х Міхаіл Алелькавіч арганізаваў змову супраць вял. кн. літоўскага, падключыў да яе князёў Ф. І. Бельскага, І. Ю. Гальшанскага, І. Глінскага, вёў перамовы з вял.кн. маскоўскім Іванам III і гаспадаром малдаўскім Стэфанам III[2] пра падтрымку. У 1481 г. змоўшчыкі хацелі забіць Казіміра Ягелончыка, а ў выпадку няўдачы планавалі аддзяленне ад ВКЛ усходняй часткі «по Березину» з пратэктаратам над ёю Маскоўскай дзяржавы (Гл.далей: змова князёў ВКЛ). Аднак змова была выкрыта і ў красавіку 1481 года змоўшчыкаў арыштавалі. Міхаіл Алелькавіч быў абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе і пакараны смерцю. Меў сына Сямёна.
Уладзімір | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Алелька ?—1454 | Іван | Андрэй | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сямён | Міхаіл | Еўдакія | Феадосія | БЕЛЬСКІЯ | Глеб | Еўдакія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Васіль | Соф’я | Аляксандра | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый I | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый II | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый III 1559—1586 | Сямён-Ян ?—1592 | Аляксандр ?—1591 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Соф’я 1585—1617 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.