(XV—XVI стст.) маскоўскі ваявода From Wikipedia, the free encyclopedia
Фёдар Іванавіч — сын бельскага князя Івана Уладзіміравіча, праўнук вялікага князя Альгерда.
Фёдар Іванавіч Бельскі | |
---|---|
Нараджэнне | XV стагоддзе |
Смерць | не раней за 1514 |
Род | Бельскія[1] |
Бацька | Іван Уладзіміравіч Бельскі[2] |
Маці | Васіліса Гальшанская[2] |
Жонка | Ганна Сямёнаўна Кобрынская[3][4] і Ганна Васілеўна Разанская[d][5] |
Дзеці | Дзмітрый Фёдаравіч Бельскі[d][6], Іван Фёдаравіч Бельскі[6] і Сямён Фёдаравіч Бельскі[6] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Згадваецца з 1476 годзе як «князь Фёдар з Белай».
Быў у апазіцыі да караля Казіміра, у 1481 годзе ўдзельнічаў у змове супраць яго, на другі дзень шлюбу з Ганнай Сямёнаўнай з роду князёў Кобрынскіх вымушаны ратавацца ўцёкамі. З 1482 года ў Маскве. Кароль Казімір, а пазней і яго сын кароль Аляксандр не адпусцілі Ганну з Вялікага княства Літоўскага. Спробы князя Фёдара Іванавіча, які стаў баярынам у Маскоўскай дзяржаве, вызваліць жонку вынікаў не далі.
У 1493 годзе сам князь Фёдар спрабаваў вярнуцца ў Вялікае княства Літоўскае, за што быў сасланы ў Галіч. У 1497 годзе памілаваны, у 1498 годзе ажаніўся з разанскай вялікай князёўнай Ганнай Васілеўнай, пляменніцай вялікага князя маскоўскага Івана III.
У 1499 годзе быў ваяводам коннага войска, пасланага пад Казань. У час вайны маскоўска-вялікалітоўскай вайны 1500—1503 гадоў як 2-гі ваявода ў удзельнічаў у беспаспяховай аблозе Смаленска. У 1506 годзе зноў удзельнічаў у паходзе на Казань.
У шлюбе з вялікай князёўнай разанскай Ганнай меў сыноў Дзмітрыя, Івана і Сямёна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.