Людовік VIII, па мянушцы Леў (фр.: Louis VIII le Lion, 5 верасня 1187 — 8 лістапада 1226) — французскі кароль (1223—1226), сын Філіпа II Аўгуста; першы з Капетынгаў ўступіў на пасаду па праву спадчыны, а не абрання.
Людовік VIII Леў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Louis VIII le Lion | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 6 жніўня 1223, Рэймскі сабор, Рэймс, Францыя | ||||||
Папярэднік | Філіп II Аўгуст | ||||||
Пераемнік | Людовік IX Святы | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іаан Беззямельны | ||||||
Пераемнік | Генрых III | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Філіп II Аўгуст | ||||||
Пераемнік | Людовік IX Святы | ||||||
Нараджэнне |
5 верасня 1187 |
||||||
Смерць |
8 лістапада 1226[1][2] (39 гадоў)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Капетынгі | ||||||
Бацька | Філіп II Аўгуст[3] | ||||||
Маці | Ізабела дэ Эно[3] | ||||||
Жонка | Бланка Кастыльская[3][4] | ||||||
Дзеці | Людовік IX[3], Роберт I д’Артуа, Альфонс дэ Пуацье, Святая Ізабэла Французская[d], Карл I Анжуйскі[3], Жан Трыстан[d], Philippe de France[d][5], Philippe de France[d][5] і Philippe de France[d][5] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быўшы яшчэ спадчыннікам прастола, Людовік жадаў авалодаць Англіяй, у гэтым памкненні яго падтрымліваў бацька. У 1216 годзе па запрашэнні васалаў Іаана Беззямельнага Людовік прыняў англійскую карону і высадзіўся ў Кенце. Большая частка Англіі падпарадкавалася яму, але па смерці Іаана з-за прыцягнення сваіх людзей з Францыі ў якасці саветнікаў пачалася рэакцыя супраць французаў; Людовік адмовіўся ад кароны, прызнаў каранацыю несапраўднай і вярнуўся ў Францыю ў 1217 годзе і заключыў з Англіяй перамір’е.
Палкі і набожны Людовік набыў удзячнасць Папы паходам супраць ератыкаў (катары, ці альбігойцы) на паўднёвы ўсход Францыі. Амары дэ Манфор, спадчыннік Сімона дэ Манфора, не мог захаваць за сабой графства Тулузскага і саступіў Людовіку ўсе правы на гэту зямлю (1224). Яго паход на поўдзень быў адзначыўся шэрагам бліскучых перамог. «Дзеля выратавання каталіцкай веры» ён узяў Авіньён, дзе было шмат ератыкаў, і быў ужо недалёка ад Тулузы, калі захварэў і вырашыў пакінуць Лангедок. Памёр на шляху, у Аверні.
Дзеці
сыны: Філіп, Людовік IX, Роберт I д’Артуа, Філіп (Дагаберт), Жан, Альфонс, Філіп, Эцьен, Карл I Анжуйскі
дочкі: тры дочкі, памерлі ў маленстве; Святы Ізабела Французская (сышла ў манастыр)
Зноскі
- Louis VIII // Louis VIII
- Lundy D. R. Louis VIII, Roi de France // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.