From Wikipedia, the free encyclopedia
Прынц Луі́с Альфо́нса дэ Бурбо́н, ге́рцаг Анжу́йскі (фр.: Louis Alphonse Gonzalve Victor Emmanuel Marc de Bourbon; ісп.: Luis Alfonso Gonzalo Víctor Manuel Marco de Borbón y Martínez-Bordiú; род. 25 красавіка 1974, Мадрыд) — прэтэндэнт на французскі трон, прызнаецца главой Французскага Каралеўскага Дому легітымістамі, якія лічаць адрачэнне Філіпа V Іспанскага несапраўдным. Як кароль дэ-юрэ, ён носіць троннае імя Людовік XX.
Людовік XX | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Louis XX | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Альфонс II | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Альфонса, герцаг Анжуйскі і Кадыскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | тытул не выкарыстоўваўся | ||||||
Пераемнік | тытул не выкарыстоўваецца | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Франсіска, герцаг Бурбонскі | ||||||
Пераемнік | - | ||||||
Нараджэнне |
25 красавіка 1974 (50 гадоў) Мадрыд, Іспанія |
||||||
Род | Бурбоны | ||||||
Імя пры нараджэнні | ісп.: Luis Alfonso de Borbón y de Martinez | ||||||
Бацька | Альфонс II | ||||||
Маці | Марыя дэль Кармэн Мартынес-Бардзью і Франка | ||||||
Жонка | Марыя Маргарыта Варгас Сантаэла | ||||||
Дзеці |
прынцэса Эўхенія дэ Бурбон прынц Луіс, герцаг Бургундскі прынц Альфонса, герцаг Берыйскі |
||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луіс Альфонса з'яўляецца праўнукам караля Іспаніі Альфонса XIII і стрыечным пляменнікам караля Хуана Карласа I, таксама праўнукам Франсіска Франка.
Яго прыхільнікі завуць сябе легітымістамі (фран. légitimistes) і з'яўляюцца адной з трох партый, што прэтэндуюць на трон Францыі. Першапачаткова, тэрмін адносіўся да тых, хто падтрымаў караля Францыі Карла X, якога 9 жніўня 1830 змяніў на троне яго далёкі сваяк Луі-Філіп. Карл X і яго старэйшы сын, дафін Луі-Антуан, герцаг Ангулемскі, адракліся ад прастола, але прыхільнікі Карла захавалі яму вернасць і працягвалі лічыць «легітымным» каралём. Луі-Філіп быў герцагам Арлеанскім, таму яго прыхільнікі сталі звацца арлеаністамі. Пасля адрачэння Карла X некаторыя легітымісты перанеслі сваю лаяльнасць на яго ўнука Генрыха, графа Шамбора. Калі Луі-Антуан памёр 3 чэрвеня 1844, астатнія яго прыхільнікі прызналі графа Шамбора законным спадчыннікам.
Калі граф Шамбор памёр 24 жніўня 1883, некаторыя легітымісты прызналі ўнука Луі-Філіпа, графа Парыжскага Філіпа, у якасці законнага спадчынніка. Іншыя падтрымалі членаў іспанскай каралеўскай сям'і, якія былі нашчадкамі караля Філіпа V Іспанскага, дзядзькі Людовіка XV Французскага. Кароль Філіп (і Людовік XIV, яго дзед) адмовіўся ад сваіх прэтэнзій на французскі трон у рамках Утрэхцкага дагавора, які прызнаў яго каралём Іспаніі. Легітымісты лічылі гэта несапраўдным, паколькі, у адпаведнасці з асноўнымі законамі французскай манархіі, ні кароль, ні яго спадчыннікі не маглі адмовіцца ад сваіх правоў на прастол, якімі яны валодалі, але не распараджаліся. Луіс Альфонса з'яўляецца цяперашнім прэтэндэнтам, паводле меркавання гэтай групы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.