Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дафі́н (фр.: Dauphin), цалкам дафін Францыі (фр.: Dauphin de France) ці дафін В'енскі (фр.: Dauphin de Viennois) — з XIV стагоддзя тытул спадчынніка французскага прастола (але толькі нашчадка дзеючага караля).
Тытул вядомы ў Францыі з ранняга Сярэднявечча. На гербе графа Гіга IV В'енскага быў намаляваны дэльфін (фр.: dauphin), і граф атрымаў мянушку «Le Dauphin». Затым тытул «Дафін В'енскі», які пайшоў ад гэтай мянушкі, атрымлівалі ў спадчыну графы В'енскія. Вобласць, якой яны кіравалі, атрымала назву Дафінэ. У 1349 годзе дафіны В'енскія прадалі тытул французскай кароне з умовай, што тытул будуць насіць спадчыннікі прастола.
Першым дафінам Францыі (спадчыннікам французскай кароны) стаў будучы кароль Францыі Карл V, сын Жана II Добрага. У далейшым гэты тытул насілі спадчыннікі прастола, якія з'яўляліся прамымі нашчадкамі кіруючых каралёў (сынамі, унукамі, праўнукамі); калі спадчыннікам быў брат, пляменнік ці іншы сваяк караля, ён не насіў тытула дафіна. Тытул захоўваўся да 1791 года, калі быў пасля ўвядзення ў Францыі недаўгавечнай канстытуцыйнай манархіі 1791—1792 гг. заменены на тытул «каралеўскі прынц» (Prince Royal).
Тытул быў адноўлены ў 1814 годзе пры Рэстаўрацыі Бурбонаў, але спачатку толькі тэарэтычна, бо Людовік XVIII быў бяздзетны. Пасля яго смерці ў 1824 дафінам Францыі стаў сын Карла X Луі-Антуан, герцаг Ангулемскі, які насіў тытул да 1830 года. Пасля Ліпеньскай Рэвалюцыі 1830 года тытул быў канчаткова скасаваны і зноў заменены на «каралеўскі прынц».
Тытул жонкі спадчынніка — Дафіна (фр.: Dauphine).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.