пералік значэнняў у Вікіпедыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Графства (затым герцагства) Беры — сярэднявечнае феадальнае ўладанне на тэрыторыі Францыі. У перыяд праўлення Меравінгаў уваходзіла ў склад герцагства Аквітанія. У 929 годзе кароль ФранцыіРауль I канфіскаваў яго ў герцага Аквітанскага і стварыў графства Бурж, падвасальнае непасрэдны французскаму каралю. У 1101 годзе апошні граф Буржа прадаў правы на графства каралю Філіпу I, які далучыў яго да каралеўскага дамена.
У 887 годзе Кароль ФранцыіЭд адняў у Гільёма графства Бурж і перадаў яго свайму набліжанаму Гуга. Аднак у бітве ў ліпені 893 года Гільём забіў Гуга і вярнуў сабе свае ўладанні.
У 1360 годзе кароль Іаан II Добры стварыў на тэрыторыі гістарычнай вобласці Берыгерцагства-пэрства Берыйскае, якое вылучыў у якасці апанажа свайму трэцяму сыну Жану Берыйскаму і дзядзьку караля Карла VI Вар'ята, які памер у 1416 годзе. Пасля герцагства неаднаразова вылучалася ў апанаж малодшым прынцам і прынцэсам Францыі, а таксама было ўдовінай часткай некаторых каралеў. Некаторыя каралі Францыі да свайго ўступлення на прастол насілі тытул герцага Берыйскага.
Герцагі Берыйскія
1360—1416: Жан I Скупы (1340—1416), герцаг Берыйскі з 1360, герцаг Авернскі, граф Пуацье.
1416—1417: Жан II Турэньскі (1398—1417), герцаг Берыйскі з 1416, герцаг Турэньскі, дафін Францыі.
1-ы муж: з 1509 Карл IV Алансонскі (1489—1525), герцаг Алансонскі, герцаг Берыйскі (Карл III) па праве жонкі;
2-гі муж: з 1527 Генрых II Наварскі (1503—1555), кароль Навары з 1517, герцаг Берыйскі (Генрых I) па праве жонкі;
1527—1531: Луіза I Савойская (1476—1531), герцагіня Берыйская з 1527, герцагіня Анжуйская, Бурбонская, Турэньская, Авернская, Немурская і Ангулемская, маці караля Францыска I.
муж: з 1487 Карл Ангулемскі (1459—1496), граф Ангулемскі.
1550—1559: Маргарыта II Французская (1523—1574), герцагіня Берыйская ў 1550—1559, герцагіня Савойская, дачка караля Францыска I.
муж: з 1559 Эмануіл Філіберт (1528—1580), герцаг Савойскі, герцаг Берыйскі па праве жонкі
1566—1574: Генрых II Французскі (1551—1589), герцаг Берыйскі ў 1566—1574, герцаг Анжуйскі, Арлеанскі і Бурбонскі, пасля кароль Генрых III, сын караля Генрыха II, брат каралёў Францыска II і Карла IX.
1576: Францыск II Французскі (1555—1584), герцаг Берыйскі ў 1576, герцаг Анжуйскі, Турэньскі, Алансонскі, Брабанцкі, граф Фландрскі, штатгальтар Нідэрландаў, сын караля Генрыха II, брат каралёў Францыска II, Карла IX і Генрыха III.
1576—1589: Елізавета I Аўстрыйская (1554—1592), герцагіня Берыйская ў 1576—1589, каралева Францыі, жонка караля Карла IX
1774—1778: Карл V Французскі (1757—1836), герцаг Берыйскі ў 1774—1778, герцаг Ангулемскі і граф Артуа, пасля кароль Карл X, унук караля Людовіка XV, брат каралёў Людовіка XVI і Людовіка XVIII, дзядзька караля Людовіка XVII.
1778—1820: Карл VI Фердынанд (1778—1820), герцаг Берыйскі з 1778, сын караля Карла X.
з 2010: Альфонс I, нашчадак Людовіка XIV, сын легітымісцкага прэтэндэнта Людовіка XX з галіны Іспанскіх Бурбонаў.