Гунальд II (767—769), магчыма Гунальд I, які вярнуўся з манастыра, ці іншы Гунальд, бег да Лупа II Гасконскага і быў выдадзены Карлу Вялікаму
Пасля 778 года, Карл Вялікі не прызначаў больш герцагаў Аквітаніі. У 781 г. ён прызначыў свайго сына Людовіка васальным каралём Аквітаніі. Пасля Людовіка яшчэ шэраг прадстаўнікоў дынастыі Каралінгаў кіравалі гэтым рэгіёнам як каралі, залежныя ад франкскай імперыі.
Пасля 882, калі Карламан стаў спадчыннікам свайго брату Людовіку III і стаў каралём Францыі, Аквітанія засталася пад вярхоўнай уладай каралёў Францыі.
Каралі Франкаў з дынастыі Каралінгаў ізноў пачалі прызначаць герцагаў Аквітаніі ў 852, затым, пасля невялікага прамежку, у 887 г. Пазней, пры Плантагенетах, герцагства стала называцца «Гіень».
852—866: Рамнульф I, таксама граф дэ Пуацье. Не герцаг у 866—887 гг.
Гільеміды
885—886: Бернар Плантвелю, сын Бернара Септыманскага, маркграф Аквітаніі, таксама граф Ацёна, граф Радэ, граф Армуа, граф Аверні, граф Тулузы, граф Буржа, маркіз Готыі, граф Макона, граф Ліёна
Рамнульфіды
887—890: Рамнульф II, сын Рамнульфа I, таксама граф дэ Пуацье, абвясціў сябе Каралём Аквітаніі ў 888 і быў ім да сваёй смерці.
890—893: Эбль Бастард (таксама Манцер), пазашлюбны сын Рамнульфа, таксама граф дэ Пуацье і Аверні.
1127—1137: Гільём X Святы, сын папярэдняга, таксама граф дэ Пуацье і герцаг Гасконі.
1137—1204: Аліенора, дачка папярэдняга, таксама графіня дэ Пуацье і герцагіня Гасконі, была паслядоўна жонкай караля Францыі Людовіка VII і караля Англіі Генрыха II.
Яе спадчыннікамі сталі яе нашчадкі ад апошняга мужа, бо ад першага яна мела толькі дочак.
У 1337 годзе кароль Францыі Філіп VI запатрабаваў ад Эдуарда III, караля Англіі і герцага Аквітанскага, вяртання феадальнага ўладання герцагства Аквітанскага (Гіенскага). Эдуард у адказ запатрабаваў для сябе карону Францыі па праве свайго паходжання — па матчынай лініі ён быў унукам караля Францыі Філіпа IV Прыгожага. Гэты канфлікт спарадзіў пачатак Стагадовай вайны, падчас якой Плантагенеты і Валуа дамагаліся свайго панавання над Аквітаніяй.
У 1360 годзе Англія і Францыя падпісалі дагавор у Брэціньі, паводле якога Эдуард адмаўляўся ад правоў на карону Францыі, але заставаўся герцагам Аквітаніі. Аднак, у 1369 годзе дагавор быў парушаны і вайна працягнулася.
У 1362 годзе кароль Эдуард III, як герцаг (лорд) Аквітаніі, зрабіў свайго старэйшага сына Эдуарда, прынца Уэльскагакнязем Аквітаніі.
Стаўшы каралём Англіі, Генрых працягваў кіраваць і Аквітаніяй. Ён атрымаў поспех у атрыманні французскай кароны для сваіх нашчадкаў, склаўшы Дагавор у Труа (1420). Сын Генрыха, Генрых VI, быў абвешчаны каралём Англіі і Францыі ў 1422 годзе, але паступова страціў кантроль над уладаннямі ў Францыі (канчаткова — да 1453 годзе).
Каралі Францыі з дынастыі Валуа, прэтэндуючы на панаванне над Аквітаніяй, падавалі тытул герцагаў Аквітанскіх сваім старэйшым сынам, Дафінам.
Пасля завяршэння Стагадовай вайны, Аквітанія вярнулася ў валоданне французскай кароны і ўвайшла ў склад дамена каралёў Францыі. Толькі часам кароль даваў герцагства і тытул герцага Аквітаніі аднаму з прадстаўнікоў сваёй дынастыі.
1753—1754: Ксаўе (1753—1754), 2-і сын Луі-Фердынанда, дафіна Францыі.
1972—2000: Гансальво дэ Бурбон (1937—2000), прынц Французскі, малодшы сын прэтэндэнта на трон Францыі Жака Анры дэ Бурбон, «герцага Анжуйскага і Сеговіі». Узведзены ў герцагі Аквітаніі сваім бацькам 21 верасня1972.
Як мяркуецца, Рауль (каля 882 — пасля 898) быў адным з сыноў караля Эда. Ён згадваецца толькі ў пазнейшых гістарычных крыніцах (Foundation for Medieval Genealogy).
Robert Favreau.Otto von Braunschweig und Aquitanien // Jochen Luckhardt, Franz Niehoff (Hrsg.) Heinrich der Löwe und seine Zeit, Band 2. — München: Essays, 1995. — P.368—376.
Charles Oman, The Dark Ages (476—918). 1914. Rivingtons, London.