From Wikipedia, the free encyclopedia
Прынц Уэ́льскі (англ.: Prince of Wales, вал.: Tywysog Cymru) — тытул мужчыны-спадчынніка англійскага прастола, з 1707 года, пасля юрыдычнага аб’яднання Англіі і Шатландыі — прастола Вялікабрытаніі. Як правіла, жанчына-спадчынніца прастола не носіць тытул «прынцэса Уэльская», яго выкарыстоўвае толькі жонка прынца. Выключэннем з гэтай традыцыі было прысваенне ў 1525 годзе Генрыхам VIII Цюдарам тытула прынцэсы Уэльскай сваёй дачцэ — будучай каралеве Марыі I Англійскай.
Тытул вядомы з ранняга Сярэднявечча, да канца XIII стагоддзя яго насілі кіраўнікі Уэльса — княства, якое знаходзілася на захадзе Брытаніі. Апошнім незалежным ад Англіі кіраўніком Уэльса (прынцам Уэльскім) быў Лівелін ап Грыфід. У канцы XIII стагоддзя, у сувязі з заваяваннем Уэльса каралём Англіі Эдуардам I і стратай Уэльсам незалежнасці, тытул прынца Уэльскага перайшоў да англійскай кароны і стаў належаць спадчынніку яе прастола.
Паводле падання, Эдуард I пайшоў на хітрасць, каб дамагчыся дамінавання англійскай кароны ва Уэльсе. Калі ён, дасягнуўшы вялікіх ваенных поспехаў у гэтым краі, сабраў валійскіх князёў і прапанаваў ім прызнаць васальную залежнасць ад Англіі, тыя ў якасці галоўнай умовы запатрабавалі, каб прынцам Уэльса быў мясцовы выхадзец, які ні слова не ведае па-англійску. Эдуард тут жа даў урачыстую клятву выканаць гэту ўмову. Князі падпісалі дагавор аб васальнай залежнасці, пасля чаго Эдуард вынес ім свайго сына (будучага караля Эдуарда II), які нарадзіўся напярэдадні ў валійскім замку Карнарване, і выклікнуў: «Вось вам прынц Уэльскі, выхадзец вашай краіны і ён ні слова не ведае па-англійску!» Легенда вядомая з XVI стагоддзя. У рэчаіснасці ў часы Эдуарда I арыстакратыя ў Англіі была нарманскай і размаўляла па-старафранцузску; але Эдуард II сапраўды нарадзіўся ў Карнарване падчас кампаніі яго бацькі ва Уэльсе.
Тытул прынца Уэльскага не прысвойваецца аўтаматычна і не пераходзіць па спадчыне, ён кожны раз адмыслова прысвойваецца манархам, звычайна праз некалькі месяцаў ці нават гадоў пасля таго, як спадчыннік набывае статус. Шэраг спадчыннікаў-старэйшых сыноў так і не паспелі атрымаць тытул прынца Уэльскага, у прыватнасці, будучы Генрых VI (яго бацька Генрых V памёр неўзабаве пасля яго нараджэння, і ён адразу ўзыйшоў на прастол), два памерлыя ў маленстве старэйшыя сыны Генрыха VIII. Усе гэтыя прынцы насілі толькі тытул «герцаг Корнуальскі» (гл. ніжэй).
Прынц Уэльскі таксама праходзіць фармальную інвестытуру, падчас якой манарх ускладае на яго галаву вянок прынца Уэльскага. У выпадку маленства прынца інвестытура можа быць праведзена праз некалькі гадоў пасля прысваення тытула. З 1911 года інвестытура праводзіцца ў тым самым замку Карнарван ва Уэльсе, дзе нарадзіўся Эдуард II; ініцыятарам правядзення цырымоніі ва Уэльсе стаў валіец Дэвід Лойд-Джордж.
Звычайна прынцамі Уэльскімі з’яўляюцца старэйшыя сыны манархаў, аднак два разы гэты тытул прысвойваўся ўнукам каралёў пасля смерці іх бацькоў (будучым Рычарду II і Георгу III). Двойчы пасля смерці прынцаў Уэльскіх (Артура ў 1502 годзе і Генрыха ў 1612 годзе) гэты тытул перадаваўся іх малодшым братам, якія ўзышлі потым на прастол як Генрых VIII і Карл I, адпаведна.
Цяпер у Вялікабрытаніі гэты тытул носіць прынц Уільям (Вільям) — старэйшы сын караля Карла III, які з’яўляецца 22-м прынцам Уэльскім. Ён з’яўляецца спадчыннікам прастола з моманту смерці Лізаветы II ў верасні 2022 г., амаль адразу атрымаўшы тытул прынца Уэльскага.
Прынц Уэльскі носіць таксама звычайна прысвойваны разам з гэтым тытулам другарадны тытул графа Чэстэра. Акрамя таго, старэйшы сын манарха аўтаматычна (з моманту нараджэння ў сям’і ўладарнага манарха або заняцца бацькам ці маці стальца) атрымлівае англійскі тытул герцага Корнуальскага, а пасля англа-шатландскай уніі 1603 года таксама і шатландскі — герцага Ротсейскага разам з шэрагам іншых другарадных тытулаў.
Выява | Імя | Чыім спадчыннікам з’яўляўся | Дата нараджэння | Прысваенне тытула | Страта тытула | Дата смерці | Іншыя тытулы | Прынцэса Уэльская (жонка) |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Давід ап Лівелін | сын Лівеліна Вялікага | каля 1215 | 11 красавіка 1240; упершыню згаданы ў дакументах у 1244 | 25 лютага 1246 | — | Ізабела дэ Браоз | ||
Лівелін ап Грыфід | — сын Грыфіда ап Лівеліна II | каля 1223 | 29 верасня 1267 | 11 снежня 1282 загінуў у бітве | прынц Гвінеда | Элеанор дэ Манфор | ||
Давід ап Грыфід | брат Лівеліна ап Грыфіда | каля 1238 | 11 снежня 1282 | 3 кастрычніка 1283 пакараны смерцю ў Шрусберы | лорд Сноўдан | Элізабет Ферэрс | ||
Выява | Імя | Чыім спадчыннікам з’яўляўся | Дата нараджэння | Абвешчаны спадчыннікам прастола | Прысваенне тытула | Страта тытула | Дата смерці | Іншыя тытулы | Прынцэса Уэльская (жонка) |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Эдуард Карнарванскі пазней кароль Эдуард II | Эдуард I | 25 красавіка 1284 | 19 жніўня 1284 | 7 лютага 1301 | 7 ліпеня 1307 стаў каралём | 21 верасня 1327 | граф дэ Панцье, граф Чэстэр | — | |
Эдуард Вудстакскі | Эдуард III | 15 чэрвеня 1330 | 12 мая 1343[1] | 8 чэрвеня 1376 | граф Чэстэр, герцаг Корнуальскі | Джаана Кенцкая | |||
Рычард Плантагенет пазней кароль Рычард II | 6 студзеня 1367 | 8 чэрвеня 1376 | 20 лістапада 1376[1] | 22 чэрвеня 1377 стаў каралём | 14 лютага 1400 | герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр | — | ||
Генры Монмут пазней кароль Генрых V | Генрых IV | 16 верасня 1387 | 30 верасня 1399 | 15 кастрычніка 1399[1] | 21 сакавіка 1413 стаў каралём | 31 жніўня 1422 | герцаг Ланкастэр, герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр | — | |
Эдуард Вэстмінстэрскі | Генрых VI | 13 кастрычніка 1453 | 15 сакавіка 1454[1] | 11 красавіка 1471 звяржэнне бацькі | 4 мая 1471 | герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр | Ганна Невіл | ||
Эдуард Ёрк пазней кароль Эдуард V | Эдуард IV | 4 лістапада 1470 | 11 красавіка 1471 | 26 чэрвеня 1471[1] | 9 красавіка 1483 стаў каралём | 1483? | герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр | — | |
Эдуард Плантагенет | Рычард III | каля 1473 | 1483 | 24 жніўня 1483[1] | 9 красавіка 1484 | герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр, граф Солсберы | — | ||
Артур Цюдар | Генрых VII | 20 верасня 1486 | 29 лістапада 1489 | 2 красавіка 1502 | герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр | Кацярына Арагонская | |||
Генры Цюдар пазней кароль Генрых VIII | 28 чэрвеня 1491 | 2 красавіка 1502 | 18 лютага 1504[1] | 22 красавіка 1509 стаў каралём | 28 студзеня 1547 | герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр, герцаг Ёрк | — | ||
Эдуард Цюдар пазней кароль Эдуард VI | Генрых VIII | 12 кастрычніка 1537 | 1537 | 28 студзеня 1547 стаў каралём | 6 ліпеня 1553 | герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр | — | ||
Генры Сцюарт | Якаў I | 19 лютага 1594 | 24 сакавіка 1603 | 4 чэрвеня 1610[1] | 6 лістапада 1612 | герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя | — | ||
Чарлз Сцюарт пазней кароль Карл I | 19 лістапада 1600 | 6 лістапада 1612 | 4 лістапада 1616[1] | 27 сакавіка 1625 стаў каралём | 30 студзеня 1649 | герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, герцаг Ёрк, герцаг Олбані, маркіз Орманд, граф Чэстэр, граф Карык, граф Рос і іншыя | — | ||
Чарлз Сцюарт пазней кароль Карл II | Карл I | 29 мая 1630 | абвешчаны у 1638—1641[1] | 30 студзеня 1649 тытул скасаваны (стаў каралём у 1660) | 6 лютага 1685 | герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык, барон Рэнфру і іншыя | — | ||
Георг Аўгуст пазней кароль Георг II | Георг I | 10 лістапада 1683 | 1 жніўня 1714 | 27 верасня 1714 | 11 чэрвеня 1727 стаў каралём | 25 кастрычніка 1760 | герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, герцаг Кембрыджскі, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя | Караліна Брандэнбург-Ансбахская | |
Фрэдэрык Луіс | Георг II | 1 лютага 1707 | 11 чэрвеня | 8 студзеня 1729[1] | 31 сакавіка 1751 | герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, герцаг Эдынбургскі, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя | Аўгуста Саксен-Гоцкая | ||
Георг Вільгельм Фрэдэрык пазней кароль Георг III | 4 чэрвеня 1738 | 31 сакавіка 1751 | 20 красавіка 1751 | 25 кастрычніка 1760 стаў каралём | 29 студзеня 1820 | герцаг Эдынбургскі, граф Чэстэр і іншыя | — | ||
Георг Аўгуст Фрэдэрык пазней кароль Георг IV | Георг III | 12 жніўня 1762 | 19 жніўня 1762[1] | 29 студзеня 1820 стаў каралём | 26 чэрвеня 1830 | герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя | Караліна Браўншвайгская | ||
Альберт Эдуард пазней кароль Эдуард VII | Вікторыя | 9 лістапада 1841 | 8 снежня 1841 | 22 студзеня 1901 стаў каралём | 6 мая 1910 | герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя | Аляксандра Дацкая | ||
Георг пазней кароль Георг V | Эдуард VII | 3 чэрвеня 1865 | 22 студзеня 1901 | 9 лістапада 1901 | 6 мая 1910 стаў каралём | 20 студзеня 1936 | герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, герцаг Ёркскі, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя | Марыя Тэкская | |
Эдуард пазней кароль Эдуард VIII, а затым герцаг Віндзар | Георг V | 23 чэрвеня 1894 | 6 мая 1910 | 23 чэрвеня 1910 | 20 студзеня 1936 стаў каралём | 28 мая 1972 | герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя | — | |
Чарлз
пазней кароль Карл III |
Лізавета II | 14 лістапада 1948 | 6 лютага 1952 | 26 ліпеня 1958 | 8 верасня 2022 стаў каралём |
жыве дагэтуль | герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя | 1. Дыяна Спенсер 2. Каміла Шанд (афіцыйна не карысталася тытулам) | |
Уільям Маўнтбетэн-Віндзар | Карл III | 21 чэрвеня 1982 | 8 верасня 2022 | 9 верасня 2022 | жыве дагэтуль | герцаг Корнуальскі, герцаг Кембрыджскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя | Кэтрын Мідлтан |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.