Сілы «Кудс», таксама сустракаецца варыянт «Кодс» (перс.: سپاه قدس / Sepāh-e Qods) — ваеннае падраздзяленне спецыяльнага прызначэння Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), элітнага ваенна-палітычнага фарміравання Ісламскай Рэспублікі Іран. Падраздзяленне адказна за ажыццяўленне спецыяльных аперацый за межамі тэрыторыі краіны.

Хуткія факты Кудс, Гады існавання ...
Кудс
Thumb
Гады існавання з 1980 года
Краіна Сцяг Ірана Іран
Уваходзіць у КВІР
Тып спецпрызн
Функцыя спецыяльныя аперацыі за межамі Ірана
Колькасць засакрэчана
Дыслакацыя Іран, месцы дыслакацыі за мяжой
Удзел у Канфлікт у Белуджыстане, Ірана-іракская вайна, Канфлікт у Паўднёвым Ліване, Баснійская вайна[1], Грамадзянская вайна ў Сірыі, Грамадзянская вайна ў Іраку
Камандзіры
Дзеючы камандзір Эсмаіл Каані (з 2020)
Вядомыя камандзіры Касем Сулеймані (2000—2020)
Закрыць

Назвай «Кудс» або «Кодс» на мове фарсі называюць горад Іерусалім, які лічыцца адным з самых святых гарадоў у ісламе.

Гісторыя

Сілы «Кудс» былі створаны ў 1980 годзе на базе КВІР, адразу пасля завяршэння Ісламскай рэвалюцыі ў Іране. Падраздзяленне адразу ж падключылася да ірана-іракскай вайнs, якая доўжылася да 1988 года. Падчас гэтых падзей, акрамя непасрэдных аперацый супраць узброеных сіл Ірака сумесна з КВІР і ўзброенымі сіламі Ірана, сілы «Кудс» аказвалі падтрымку іракскім курдам, якія змагаліся супраць рэжыму Садама Хусейна. У 1982 годзе сілы «Кудс» праніклі ў Ліван, дзе згулялі адну з вырашальных роляў у стварэнні партыі «Хезбала», якая ў далейшым была прызнана ў многіх краінах тэрарыстычнай арганізацыяй.

У тыя гады, нароўні з удзелам у ірана-іракскай вайне, яе байцы адначасова дзейнічалі ў Ліване і ў Афганістане. У апошнім сілы «Кудс» у прыватнасці аказвалі падтрымку шыіцкім маджахедам Абдулы Алі Мазары і яго ісламісцкай партыі «Хізбі Вахдат», якая змагалася супраць тагачаснага прэзідэнта Дэмакратычнай Рэспублікі АфганістанМахамада Наджыбулы. Пасля прыходу да ўлады ў Афганістане ісламісцкага руху «Талібан», сілы «Кудс» аказвалі падтрымку Ахмаду Шаху Масуду і Паўночнаму альянсу.

Функцыі

Падраздзяленне адказна за ажыццяўленне спецыяльных аперацый за межамі тэрыторыі Ірана. Таксама функцыямі падраздзялення лічацца ваенная разведка і ўзаемадзеянне з ісламскімі (у асноўным з шыіцкімі) рэвалюцыянерамі па ўсім свеце, падтрымка розных ісламісцкіх, перш за ўсё шыіцкіх партый, рухаў і ўзброеных фарміраванняў[2][3][4].

Арганізацыя

Thumb
8 меркаваных геаграфічных франтоў сіл «Кудс».

Сілы «Кудс» з’яўляецца падраздзяленнем Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), і як КВІР, непасрэдна падпарадкоўваецца Вышэйшаму кіраўніку Ісламскай Рэспублікі Іран — Алі Хаменеі. Кіраўніком сіл «Кудс» з’яўляецца камандзір (камандуючы).

Па некаторых даных, сілы «Кудс» актыўны ў некалькіх дзясятках краінах, як адкрыта, так і сакрэтна. У сваёй структуры яны маюць 8 дэпартаментаў, вылучаных па геаграфічнай прыкмеце:

Колькасць

Афіцыйных даных пра колькасць асабістага складу сіл «Кудс» няма. На думку некаторых экспертаў, колькасць сіл «Кудс» налічвае не больш за 2000 чалавек, з 800 асноўнымі аператыўнікамі, а на думку іншых экспертаў і аналітыкаў, у сілах «Кудс» могуць складацца ад 3000 да 50000 чалавек[5][6][7].

Крытыка

Урад ЗША абвінавачвае «Кудс» у падтрымцы тэрарызму[8].

Зноскі

  1. United States Institute of Peace Архівавана 2 чэрвеня 2009 года., Dayton Implementation: The Train and Equip Program, September 1997 | Special Report No. 25
  2. Qods (Jerusalem) Force. Архівавана 2 лютага 2007 года. Federation of American Scientists Intelligence Resource Program. // fas.org (retrieved October 1, 2006)
  3. Dionisi, 7
  4. "Iran demands nationals' release". BBC. 14 January 2007. Retrieved on Feb. 14, 2007
  5. Daragahi, Borzou and Spiegel, Peter. "Iran's elite and mysterious fighters", Los Angeles Times, 15 February 2007. Retrieved 15 February 2007.
  6. "Experts: Iran's Quds Force Deeply Enmeshed in Iraq", Fox News, 15 February 2007. Retrieved 15 February 2007.
  7. Shane, Scott. "Iranian Force, Focus of U.S., Still a Mystery", New York Times, 17 February 2007. Retrieved 17 February 2007.
  8. Fact Sheet: Designation of Iranian Entities and Individuals for Proliferation Activities and Support for Terrorism. U.S. Department of the Treasury (25 кастрычніка 2007). Праверана 11 November 2014.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.