Каралінгская імперыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралінгская імперыя (фр.: L’Empire carolingien) — еўрапейская дзяржава ў IX стагоддзі. У яе склад уваходзілі тэрыторыі сучасных Францыі, Германіі, Італіі і іншых дзяржаў Еўропы. Афіцыйна дзяржава называлася «Імперыя Захаду» (фр.: Empire d’Occident), аднак у гістарыяграфіі яго называюць Франкская або Каралінгская імперыя. Уладары імперыі ўжывалі звычайна тытул «імператар Рымлян» (лац.: imperator Romanorum) або «імператар Рымскай імперыі» (лац.: imperator Romanum gubernans imperium), пазіцыянавалі сябе спадчыннікамі Заходняй Рымскай імперыі. Сталіцай быў Ахен.
Гістарычная дзяржава | |
Імперыя Каралінгаў | |
---|---|
Імперыя Захаду фр.: Empire d’Occident | |
|
|
|
|
Сталіца | Ахен |
Мова(ы) | Лацінская — афіцыйна, Старажытнафранкская — фактычна |
Форма кіравання | абсалютная манархія |
Дынастыя | Мец, Каралінгі |
• 800—814 | Карл Вялікі |
• 814—840 | Людовік I Набожны |
• 884—887 | Карл III Тоўсты |
Пераемнасць | |
< Франкская дзяржава | |
Усходне-Франкскае каралеўства > Усходне-Франкскае каралеўства > Аквітанія > Італія > Верхняя Бургундыя > Ніжняя Бургундыя > |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Імперыя ўзнікла 25 снежня 800 года, калі кароль франкаў Карл Вялікі каранаваны Папам Львом III у Рыме імператарскай каронай, такім чынам франкская дзяржава (каралеўства) стала імперыяй. Аднак, ужо ў 840—843 гадах імперыя фактычна распалася на 3 каралеўствы — Заходне-Франкскае, Усходне-Франкскае і Сярэдзіннае, уладар якога захаваў імператарскі тытул. Сярэдзіннае каралеўства ў 855 годзе таксама распалася на 3 часткі — Італію, Латарынгію і Праванс. У 884 годзе Карл III Тоўсты здолеў на час аднавіць адзіную Каралінгскую імперыю, але аб’яднанне аказалася нетрывалым, ужо ў канцы 887 года Карл быў скінуты, а імперыя канчаткова распалася на некалькі каралеўстваў. Хоць каралі Італіі некалькі разоў прымалі імператарскі тытул, але ўлады над усёй тэрыторыяй былой імперыі яны не мелі. Апошні імператар, Берэнгар I, памёр у 924 годзе.
Пераемнікамі Каралінгскай імперыі лічылі сябе імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі, заснаванай у 962 годзе германскім каралём Атонам I Вялікім.