адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Дуко́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Дукора.
Дукорскі сельсавет | |
---|---|
| |
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Пухавіцкі раён |
Уключае | 37 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дукора |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 3 193 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смілавіцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смілавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Пухавіцкага раёна, з 12 лютага 1935 года — Рудзенскага раёна, з 6 ліпеня 1935 года — Смілавіцкага раёна, з 11 лютага 1938 года — Рудзенскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласці. Падчас Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна. У 1986 годзе ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Свіслацкага пассавета перададзены пасёлак Дружны[1]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дрычынскага сельсавета (23 населеныя пункты: аграгарадок Дрычын, вёскі Белае, Вішнёўка, Вясёлае, Горкі, Граддзё, Груд, Калінаўка, Капейнае, Каробавічы, Красны Яр, Малінаўка, Маргі, Нізоўка, Ніўкі, Новы Кут, Паддуб’е, Пенякі, Салаўі, Сетча, Станіславова, Шыманаў Кут і Янкава)[2]. 28 лютага 2014 года вёска Вясёлае, якая раней уваходзіла ў склад скасаванага Дрычынскага сельсавета, перайменавана ў Вясёлае 2[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1900 чалавек[4], з іх 89,6 % — беларусы, 6,8 % — рускія, 1,9 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (37 населеных пунктаў) — 3193 чалавекі[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.