Шыманаў Кут
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Шы́манаў Кут[1] (трансліт.: Šymanaŭ Kut, руск.: Шиманов Кут; да 1920-х — маёнтак Ануфрава) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета. Месціцца за 36 км на захад ад Мар’інай Горкі, 51 км ад Мінска, 13 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск.
Вёска
Шыманаў Кут
| ||||||||||||||||||||
Фальварак Ануфрава (Ануфраў, Анапраў) быў уласнасцю Янішэўскіх, да якіх перайшоў праз спадчыну ад Швыкоўскіх. Адносіўся да маёнтка Цітва. У выніку падзелу фамільнай спадчыны апынуўся разам з фальваркам Жолудзь (цяпер не існуе, спалены ў Другую сусветную вайну) ува ўласнасці Ігнацыя Янішэўскага[2]. У 1889 годзе ўласнік дваранін Ігнацый Людвігавіч Янішэўскі, дваранін рыма-каталіцкага веравызнання, у маёнтку было 1400 дзесяцін зямлі[3]. У Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Праведзена нацыяналізацыя маёнтка, заснаваны пасёлак Шыманаў Кут.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.