Дрычын (Пухавіцкі раён)
аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Дры́чын[1] (трансліт.: Dryčyn, руск.: Дричин) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.
Аграгарадок
Дрычын
| ||||||||||||||||||||||
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, назва Дрычын паходзіць ад імя Дрык[2].
Месціцца за 15 кіламетраў на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 2 кіламетры ад чыгуначнага прыпынку Дрычын лініі Мінск—Асіповічы.
Дрычын вядомы з XVII стагоддзя як сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць каталіцкай царквы. У 1684 годзе ў вёсцы было 38 двароў, шляхецкая ўласнасць.
У канцы XVII стагоддзя пабудавана ўніяцкая царква. У 1744 годзе быў 61 двор і 185 душ мужчынскага полу, карчма, уласнасць Агінскіх.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. З канца XVIII стагоддзя ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
У 1800 годзе былі царква, карчма, 2 ветракі, уласнасць Ратынскага. У 1835 годзе існавала драўляная царква. З 1860-х гадоў у Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета.
У 1866 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1886 годзе ў народным вучылішчы вучыліся 59 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак.
У 1879 годзе Дрычынскі царкоўны прыход налічваў больш 2 тысяч прыхаджан, у яго ўваходзілі яшчэ 5 вёсак апроч Дрычына, пры царкве працавала папячыцельства. Царкве належала 70 дзесяцін зямлі, у тым ліку 33 — ворыва, 30 — сенажаці, 3 дзесяцін — прысядзібнай[3]. У царкоўным архіве станам на 1879 год захоўваліся метрычныя кнігі і спаведныя спісы прыхаджан з 1844 года.
Паводле перапісу 1897 года ў Дрычыне была ваўначоска з конным прывадам, школа, 3 крамы, піцейны дом, хлебазапасны магазін, адбываліся штогадовыя кірмашы.
У 1900 годзе у школе займаліся 54 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі, настаўнікам быў Міхаіл Васілеўскі. У 1904 годзе для школы пабудавалі новы драўляны будынак.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. За савецкім часам народнае вучылішча было ператворана ў працоўную школу 1-й ступені, у якой у 1922 годзе было 80 вучняў, працавалі 2 настаўнікі.
З 20 жніўня 1924 года цэнтр Дрычынскага сельсавета Пухавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 12 сакавіка 1935 года Рудзенскага, з 6 ліпеня 1935 года Смілавіцкага, з 11 лютага 1938 года Рудзенскага раёнаў, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У 1929 годзе праведзена калектывізацыя, створаны калгас «Новы Дрычын», была кузня. У 1930-я гады Дрычынская царква была закрыта, а праз некалькі год, з пісьмовай згоды мясцовых жыхароў, разабрана на будаўнічыя матэрыялы, з якіх пазней пабудавалі вясковую школу[4].
У 1939 годзе да Дрычына далучана вёска Пахар[5].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Дзейнічала савецкае падполле, у наваколлі партызанская брыгада «Беларусь». У 1942—1943 гадах нямецкай адміністрацыяй былі расстраляны 39 ваеннапалонных і 2 партызаны. У 1943 годзе вёска была часткова спалена[6].
У 2010 годзе нададзены статус аграгарадка. Да 28 мая 2013 года аграгарадок уваходзіў у склад Дрычынскага сельсавета[7].
У населеным пункце ёсць рэлігійная грамада хрысціян веры евангельскай[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.