From Wikipedia, the free encyclopedia
Дагавор аб Антарктыцы — дагавор, які прадугледжвае дэмілітарызацыю раёна Антарктыды, выкарыстанне яго ў выключна мірных мэтах і ператварэнне ў зону, свабодную ад ядзернай зброі. Дагавор заключаны 1 снежня 1959 года ў Вашынгтоне і набыў моц 23 чэрвеня 1961 года пасля яго падпісання 12 дзяржавамі — першапачатковымі ўдзельнікамі. Галоўная мэта дагавора — забяспечыць выкарыстанне Антарктыкі ў інтарэсах усяго чалавецтва. Таксама прадугледжваецца свабода навуковых даследаванняў і заахвочваецца міжнароднае супрацоўніцтва. Забараняюцца любыя ядзерныя выбухі і захаванні радыеактыўных матэрыялаў у Антарктыцы. На студзень 2010 года удзельнікамі дагавора з'яўляюцца 46 дзяржаў, 28 з якіх з'яўляюцца кансультатыўнымі бакамі.
У 1982 годзе, як частка Сістэмы Дагаворы аб Антарктыцы і выканання яго IX Артыкула, набыла моц Канвенцыя па захаванні марскіх жывых рэсурсаў Антарктыкі (АНТКАМ)[1]. Практычнае ўжыванне палажэнняў гэтай Канвенцыі на практыцы рэгулююцца Камісіяй АНТКАМ, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў аўстралійскім горадзе Хобарт у штаце Тасманія.
Краіна | Дата падпісання | Дата ратыфікацыі | Дата ўступлення ў сілу |
---|---|---|---|
Аўстралія | 23 чэрвеня 1961 | ||
Аўстрыя | 25 жніўня 1987 | ||
Аргенціна | 23 чэрвеня 1961 | ||
Беларусь | 19 ліпеня 2006 | ||
Бельгія | 23 чэрвеня 1961 | ||
Балгарыя | 11 верасня 1978 | ||
Бразілія | 16 мая 1975 | ||
Вялікабрытанія | 1 снежня 1959 | 31 мая 1960 | 23 чэрвеня 1961 |
Венгрыя | 27 студзеня 1984 | ||
Гватэмала | 31 ліпеня 1991 | ||
Германія | 5 лютага 1979 | ||
Грэцыя | 8 студзеня 1987 | ||
Данія | 20 мая 1965 | ||
Індыя | 19 жніўня 1983 | 19 жніўня 1983 | |
Іспанія | 31 сакавіка 1982 | ||
Італія | 18 сакавіка 1981 | ||
КНР | 8 чэрвеня 1983 | 8 чэрвеня 1983 | |
Калумбія | 31 студзеня 1989 | ||
КНДР | 21 студзеня 1987 | ||
Куба | 16 жніўня 1984 | ||
Нідэрланды | 30 сакавіка 1967 | ||
Новая Зеландыя | 23 чэрвеня 1961 | ||
Нарвегія | 23 чэрвеня 1961 | ||
Папуа — Новая Гвінея | 16 верасня 1975 | ||
Перу | 10 красавіка 1981 | ||
Польшча | 23 чэрвеня 1961 | ||
Рэспубліка Карэя | 28 студзеня 1986 | ||
СССР | 1 снежня 1959 | 21 чэрвеня 1960 | 23 чэрвеня 1961 |
Румынія | 15 верасня 1971 | ||
ЗША | 1 снежня 1959 | 18 жніўня 1960 | 23 чэрвеня 1961 |
Украіна | 28 кастрычніка 1992 | ||
Уругвай | 11 студзеня 1980 | ||
Фінляндыя | 15 мая 1984 | ||
Францыя | 1 снежня 1959 | 16 верасня 1960 | 23 чэрвеня 1961 |
Чэхаславакія | 14 чэрвеня 1962 | ||
Чылі | 23 чэрвеня 1961 | ||
Швейцарыя | 24 красавіка 1984 | ||
Швецыя | 21 студзеня 1987 | ||
Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | 23 чэрвеня 1961 | ||
Японія | 23 чэрвеня 1961 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.