Дагавор аб Антарктыцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дагавор аб Антарктыцы — дагавор, які прадугледжвае дэмілітарызацыю раёна Антарктыды, выкарыстанне яго ў выключна мірных мэтах і ператварэнне ў зону, свабодную ад ядзернай зброі. Дагавор заключаны 1 снежня 1959 года ў Вашынгтоне і набыў моц 23 чэрвеня 1961 года пасля яго падпісання 12 дзяржавамі — першапачатковымі ўдзельнікамі. Галоўная мэта дагавора — забяспечыць выкарыстанне Антарктыкі ў інтарэсах усяго чалавецтва. Таксама прадугледжваецца свабода навуковых даследаванняў і заахвочваецца міжнароднае супрацоўніцтва. Забараняюцца любыя ядзерныя выбухі і захаванні радыеактыўных матэрыялаў у Антарктыцы. На студзень 2010 года удзельнікамі дагавора з'яўляюцца 46 дзяржаў, 28 з якіх з'яўляюцца кансультатыўнымі бакамі.
У 1982 годзе, як частка Сістэмы Дагаворы аб Антарктыцы і выканання яго IX Артыкула, набыла моц Канвенцыя па захаванні марскіх жывых рэсурсаў Антарктыкі (АНТКАМ)[1]. Практычнае ўжыванне палажэнняў гэтай Канвенцыі на практыцы рэгулююцца Камісіяй АНТКАМ, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў аўстралійскім горадзе Хобарт у штаце Тасманія.