горад у Венгрыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Вац (венг.: Vác [ˈvaːts], ням.: Waitzen, славацк.: Vacov) — горад у паўночнай частцы Венгрыі, у медзье Пешт. Насельніцтва — 33 323 чалавек (2004).
Горад
Вац
Vác
| ||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на левым беразе Дуная ў 20 кіламетрах на поўнач ад цэнтра Будапешта побач з месцам, дзе рака змяняе кірунак цячэння з заходняга на паўднёвае. Горад ляжыць ля падножжа гор Насай, аднаго з адгор'яў Карпат. Праз горад праходзіць аўтамагістраль E77, якая вядзе ад Будапешта на поўнач у бок славацкіх гарадоў Зволен і Банска Бістрыца, а таксама чыгунка, якая ідзе па левым беразе Дуная ад Будапешта праз Вац і Соб у славацкі Штурава і далей у Браціславу. Час у дарозе на цягніку ад Будапешта — каля 20 хвілін.
Самыя раннія згадкі пра горад адносяцца да XI стагоддзя. У часы Іштвана Святога тут было заснавана біскупства. У 1241 годзе горад быў цалкам знішчаны мангольскімі ордамі, пасля чаго быў адбудаваны нанова. У XIV—XV стст. перыяд уздыму горада, Вац атрымаў статус вольнага каралеўскага горада.
Горад быў заваяваны туркамі ў 1541 годзе. Паколькі па мяжы Дуная ў гэтым раёне турэцкі наступ быў спынены аўстрыйцамі, Вац стаў стратэгічна важным горадам на лініі супрацьстаяння, вакол якога рэгулярна вяліся баявыя дзеянні. Паміж 1541 і 1686 гадамі Вац больш чым 40 раз пераходзіў з рук у рукі. У 1597 і 1684 гадах пад Вацам аўстрыйцамі былі здабыты важныя перамогі. Пасля канчатковага вызвалення ад туркаў у 1686 годзе горад цалкам ляжаў у руінах і зусім спусцеў. У XVIII стагоддзі ішло павольнае аднаўленне горада, яшчэ раз перапыненае ў 1731 годзе моцным пажарам. Бурны ўздым горада пачаўся толькі ў другой палове XVIII стагоддзя пры кіраванні біскупа Крыстафа Мігаці. У гэты перыяд у горадзе былі пабудаваны многія архітэктурныя помнікі, якія дайшлі да нашых дзён.
У XIX стагоддзі горад працягваў развівацца, індустрыялізацыя Ваца прывяла да з'яўлення вялікай колькасці фабрыкаў, у 1846 годзе чыгунка звязала горад з Будапештам.
Падчас Другой сусветнай вайны горад моцна пацярпеў. Падчас Будапешцкай аперацыі было разбурана мноства гістарычных будынкаў, загінула вялікая колькасць жыхароў. Аднаўленчыя працы працягваліся некалькі дзесяцігоддзяў.
Наступствы эканамічнага спаду 90-х гадоў XX стагоддзі былі пераадолены з пачаткам XXI стагоддзя. Сучасны Вац — дынамічны горад з дадатным прыростам насельніцтва і сучаснай інфраструктурай, буйны камерцыйны цэнтр. Вялікую ролю ў апошні час набывае турызм.
Пераважную большасць насельніцтва горада складаюць венгры — 94,9 %. Найбольш шматлікая меншасць — цыгане (1,3 %). Таксама ў горадзе пражываюць немцы, славакі, украінцы, румыны (усе меней 1 %).
Каталікі складаюць большасць вернікаў — 59,4 % рымакатолікі, 0,7 % грэкакатолікі. Кальвіністаў у Вацы — 9,3 %, лютэран — 3,1 %. 14,4 % жыхароў Ваца заявілі пра сваю нерелігійнасць
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.