Зволен (славацк.: Zvolen, ням.: Altsohl, венг.: Zólyom) — горад у цэнтральнай Славакіі на зліцці рэк Грон і Слаціна каля падножжа Явор'я і Крэмніцкіх Врхоў. Насельніцтва каля 44 тыс. чалавек.
Горад
Зволен
Zvolen
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
У IX стагоддзі на месцы Зволена існавала вялікамараўскае гарадзішча Муацёва, якое знікла ў XI ст. Яго абарончая функцыя перайшла на крэпасць Стары Зволен, якія зараз мянуецца Пусты Град (адна з найвялікшых сярэднявечных крэпасцей у Еўропе). У 1172 годзе Пусты Град становіцца цэнтрам каралеўскага камітата. У 1230-х венгерскі кароль Бела IV надае Зволену магдэбургскае права. У канцы XIV ст. кароль Людовік I Вялікі будуе тут Зволенскі замак. У гэты час Зволен буйна развіваецца. У 1542 годзе Пусты Град бярэ аблогай і спальвае Ян Хуньядзі. У 1554 туркі захопліваюць важную крэпасць Філакава, і яе абарончыя функцыі пераходзяць на Зволен. Тут вырастае новая магутная крэпасць, якую туркам ужо ніколі не ўдалося ўзяць. У 1702 годзе горад спальваюць куруцы Ферэнца Ракацы. У XVIII ст. Зволен становіцца важным прамысловым цэнтрам цэнтральнай Славакіі. У 1872 тут пракладваюць чыгунку да Будапешта.
У Чэхаславакіі Зволен становіцца раённым цэнтрам. У 1944 годзе горад быў адным з цэнтраў Славацкага народнага паўстання. Тут на аэрадроме Тры Дуба прызямляліся савецкія самалёты з дапамогай. 26 кастрычніка 1944 горад акупавалі нямецкія войскі. Вызваленне войскамі II украінскага фронту прыйшло 14 сакавіка 1945.
У 1968—1990 у Зволене размяшчаліся 30-я гвардзейская мотастралковая дывізія Савецкай арміі.
Аэрафотаздымкі |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.