Штурава
горад у Славакіі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Славакіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Штурава (славацк.: Štúrovo, венг.: Párkány, ням.: Gockern, турэцк.: Ciğerdelen) — горад у Славакіі, размешчаны на Дунаі. Насельніцтва — 11 172 чалавекі (2005).
Горад
Штурава
Štúrovo
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Штурава знаходзіцца насупраць венгерскага горада Эстэргам. Мост Марыі Валерыі, знішчаны ў 1944 і адноўлены ў 2001 годзе, злучае два населеных пункты.
Да 1948 года горад быў вядомы пад назвай «Паркан» (славацк.: Parkan). Цяперашняя назва была нададзена пасля Другой сусветнай вайны ў гонар лідара славацкага нацыянальнага руху Людавіта Штура. У 1991 годзе рабіліся спробы вяртання старое назвы праз рэферэндум, аднак, незважаючы на факталагічную абгрунтаванасць, урад адмовіўся змяняць назву гораду[1].
Горад быў заселены яшчэ ў дагістарычныя часы, дзякуючы свайму спрыяльнаму размяшчэнню. Гэта быў пункт рачных пераправаў, які з’яўляўся часткай сістэмы рымскіх лімесаў пад назвай Аванум (лац.: Avanum) у часе рымскага панавання. Горад упершыню згадваецца ў 1075 годзе як «Kakath». У 1189 годзе ў горадзе прыпыняецца з сваім войскам Фрыдрых I Барбароса, які рушыў да Палесціны. У XVI стагоддзі, пасля заваёвы туркамі Буды ў 1541 годзе, горад, разам з Эстэргамам, быў акупаваны Асманскай імперыяй і стаў прымежным населеным пунктам. За гэтым паследвалі шматлікія беспаспяховыя спробы адваявання горада ад туркаў, пакуль у 1683 годзе вялікі князь літоўскі і кароль польскі Ян III Сабескі не разбіў турэцкае войска ў бітве пад Парканамі.
Падчас кіравання Марыі Тэрэзіі горад аднавіўся ў сваіх правах (1740) і набыў статус адміністрацыйнага цэнтра.
У 1850 годзе Парканы сталі чыгуначнай станцыяй на лініі Прэсбург — Будапешт. У 1895 годзе быў узведзены мост Марыі Валерыі.
Пасля Першай сусветнай вайны горад стаў прымежным пунктам з Чэхаславакіяй. У 1938 годзе ў выніку Першага венскага арбітражу ізноў стаў часткай Венгрыі. У 1944—1945 гадах акупаваны войскамі СССР. Падчас нямецкага адступлення мост Марыі Валерыі знішчаецца ў другі раз (першы раз быў у 1919 годзе).
Пасля Другой сусветнай вайны горад быў пераданы Чэхаславакіі. У 1948 годзе перайменаваны ў Штурава. Раней незалежныя вёскі Нана і Обід былі далучаны да горада ў 1960 і 1972 гадах, адпаведна. Штурава перастаў быць раённым цэнтрам і ў 1960 увайшоў у раён Нове-Замкі.
У пасляваенны час горад зведаў імклівую індустрыялізацыю. У 1968 годзе быў адкрыты найбуйнейшы завод з назвай «Juhoslovenské celulózky a papierne», на якім працавала каля 4000 чалавек. У 1978 годзе быў адкрыты курорт гарачых крыніц «Vadaš». Мясцовая чыгуначная станцыя стала другой паводле памеру ў Славакіі[1].
Пасля Аксамітнай рэвалюцыі муніцыпалітэты Нана (1990) і Обід (1998) сталі ізноў асобнымі вёскамі. У 2001 годзе мост Марыі Валерыі быў адноўлены ў трэці раз, што паспрыяла развіццю мясцовай эканомікі.
Да 21 снежня 2007 года, калі Славакія і Венгрыя сталі часткай Шэнгенскай зоны, Штурава быў буйным пунктам перасячэння мяжы паміж дзвюма краінамі цераз мост Марыі Валерыі да Эстэргама, размешчанага на венгерскім баку Дунаю. Мост мае 500 метраў у даўжыню і названы ў гонар эрцгерцагіні аўстрыйскай Марыі Валерыі (1868—1924), трэцяй дачкі імператара Франца Іосіфа I Лізаветы Баварскай.
Першапачаткова мост быў адкрыты 28 верасня 1895 года і руйнаваўся двойчы. 22 ліпеня 1919 года мост быў упершыню знішчаны шляхам падрыву яго першай апоры на заходнім баку. У 1922 годзе мост быў адноўлены і ў 1926 цалкам рэканстряваны. Падчас Другой сусветнай вайны, адступаючыя нямецкія войскі ўзарвалі мост 26 верасня 1944 года разам з іншымі мастамі каля Эстэргама.
Дзесягоддзі зацятага непаразумення паміж камуністычнымі ўрадамі Венгрыі і Чэхаславакіі прадвызначылі няздольнасць аднаўлення канструкцыяў моста да яго канчатковага аднаўлення 11 кастрычніка 2001 года. Палову грашовых выдаткаў у памеры 10 млн еўра пакрыў грант Еўрапейскага Саюза ў межах праекту EU PHARE для краін-кандыдатаў на ўступленне ў ЕС.
Штурава таксама быў істотным чыгуначным пунктам перасячэння славацка-венгерскай мяжы на лініі Браціслава-Будапешт.
Паводле перапісу 2001 года колькасць насельніцтва горада налічвае 11 708 чалавек. Нацыянальны склад: 68,7 % — венгры, 28,1 % — славакі.
Рэлігійны склад: 77,18 % — рыма-каталікі, 16,45 % — людзі без прыналежнасці да рэлігіі і 1,36 % — евангелісты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.