Бірманскі бурштын (англ.: Burmese amber, birmite, ням.: Birmit) — від бурштыну, які здабываецца ў паўночна-ўсходняй частцы М’янмы (ранейшая назва Бірма, Паўднёва-Усходняя Азія), галоўным чынам у штаце Качын(руск.)(бел., які мяжуе з Кітаем і Індыяй. Выкапнёвая смала, міжнародная геалагічная назва «бірміт», асноўны від азіяцкага бурштыну, які мае камерцыйнае значэнне.
Бурштын датуецца узростам каля 99 мільёнаў гадоў, у самым пачатку сенаманскага веку(руск.)(бел.позняга мелу(руск.)(бел.. Бурштын прадстаўляе значную палеанталагічную цікавасць з-за разнастайнасці флоры і фаўны(руск.)(бел., якая змяшчаецца ў выглядзе уключэнняў, асабліва членістаногіх, шматлікіх насякомых і павукападобных, а таксама птушак, яшчарак, змей, жаб і фрагментарных астанкаў дыназаўраў. Бурштын вядомы і камерцыйна эксплуатуецца з першага стагоддзя нашай эры, а навуцы вядомы з сярэдзіны XIX стагоддзя. Даследаванні на радовішчы выклікалі дыскусіі з-за яго ролі ў фінансаванні ўнутранага канфлікту ў М’янме і небяспечных умоў працы на шахтах, дзе ён збіраецца[1].
Афарбоўка ад жоўтай да карычневай. Бірманскі бурштын трохі цвярдзей балтыйскага бурштыну (цвёрдасць 2,5-3). Хімічны склад: 80,05 % вугляроду, 11,5 % вадароду, 8,43 % кіслароду і 0,02 % серы[2].
З дапамогай сканіруючай электроннай мікраскапіі, раманаўскай спектраскапіі і рэнтгенаўскай мікратамаграфіі выяўлена, што насякомыя ў бірманскім бурштыне захоўваюцца ў мінералізаваным выглядзе. Насякомыя з бірманскага бурштыну складаюцца ў асноўным з кальцыту, кварцу і халцэдону. Таксама сустракаюцца і іншыя мінералы — напрыклад, агат і пірыт[3].
Бірманскі бурштын вядомы больш за дзве тысячы гадоў, і яшчэ падчас дынастыі Хань выкапні смалы апрацоўвалі кітайскія рамеснікі. У Еўропе аб бірманскім бурштыне ўпершыню даведаліся ў XVII—XVIII стагоддзях ад падарожнікаў і дыпламатаў. Прамысловая распрацоўка бурштыну ў Бірме пачалася ў XIX стагоддзі[2][4].
Назва «бурміт» (Burmite) упершыню згадваецца нямецкім даследчыкам Ота Хельмам(ням.)(бел. у 1893 годзе[5], які атрымаў бурштын ад нямецкага геолага Фрыца Нётлінга(ням.)(бел., які адным з першых еўрапейцаў у 1891—1892 гадах пабываў на бурштынавых шахтах Бірмы[6]. Ота Хельм таксама выкарыстоўваў у 1894 годзе і другую назву «бірміт» (Birmit)[7].
У пачатку XX стагоддзя некалькі сотняў невялікіх шахт знаходзіліся ў эксплуатацыі, і ў 1897—1930 гадах агульная здабыча бірманскага бурштыну перавысіла 40 тон[8]. Затым шахты былі зачыненыя больш, чым 60 гадоў, у 1936—1999 гадах[9]. Пазней здабыча аднавілася і вар’іруе ў межах ад 10 кг да 500 кг у год[10]. Бірманскі бурштын прадстаўлены галоўным чынам дробнымі кавалкамі, буйныя сустракаюцца рэдка. У Лонданскім музеі натуральнай гісторыі самы буйны асобнік важыў 15 кг[11].
Узрост бурштыну з М’янмы першапачаткова быў вызначаны ў ≈ 50 млн гадоў (эацэн), але пасля такая датыроўка была аспрэчана і паказаны ўзрост 97-105 млн гадоў (мелавы перыяд). Праведзеная ў 2012 годзе радыёметрычная датыроўка бірманскага бурштыну уран-свінцовым метадам(руск.)(бел. паказала яго ўзрост роўным 98.79млн гадоў (ранні сенаман(руск.)(бел.), што блізка да мяжы з альбскім ярусам(руск.)(бел.[14][15].
У выніку параўнальнага аналізу ўзросту розных відаў бурштыну былі атрыманы наступныя дадзеныя (у млн гадоў)[16]:
Першыя інклюзы насякомых у бірманскім бурштыне былі апісаны ў 1916 годзе амерыканскім энтамолагам Тэадорам Кокерэлам, які першым выказаў здагадку пра мелавы ўзрост гэтых знаходак[10][23][24].
У бірманскім бурштыне выяўлена найбольшая сярод усіх мелавых дэпазітаў разнастайнасць сямействаў членістаногіх (да 2013 года 252 сямействы Arthropoda)[13]. Да 2017 года з бірманскага бурштыну (Ross, 2017) апісаны 481 від насякомых, уключаючы 73 перапончатакрылых. Hymenoptera прадстаўлены 30 сямействамі, што складае 12 % ад агульнай разнастайнасці членістаногіх у бірманскім бурштыне. Сярод Hymenoptera шмат эндэмічных груп: Aptenoperissidae[25], Bryopompilidae[26], Melittosphecidae[27], Othniodellithidae[28] і іншыя, яшчэ неапісаныя сямействы. Гэтакі высокі працэнт эндэмікаў у гэтым бурштыне, як мяркуецца, можа казаць пра тое, што месца, дзе ён фармаваўся, было ізалявана ад астатняй Паўднёвай Азіі і ўяўляў сабой востраў або групу астравоў[29].
Акрамя сухапутных арганізмаў, у бірманскім бурштыне трапляюцца таксама марскія жывёлы, уключаючы аманітаў, астракод і бруханогіх і двухстворкавых малюскаў[30][31][32]. Гэта сведчыць, што дрэвы, чыя смала дала пачатак бірманскаму бурштыну, раслі недалёка ад марскога ўзбярэжжа[30].
У 2005 годзе апісаны мікраарганізм Paleohaemoproteus burmacis у рэштках крывасмактальнага насякомага — выкапнёвага макраца роду Protoculicoides[33]
Беспазваночныя
Беспазваночныя пераважаюць у выкапнёвай фауне бірманскага бурштыну (больш за 1000 відаў), уключаючы самых старажытных прадстаўнікоў Palpigradi (Electrokoenenia)[34] і Schizomida (Mesozomus)[35].
Dictyoptera. 20 сямействаў, уключаючы тараканаў, тэрмітаў (†Archeorhinotermitidae, Hodotermitidae, Termitidae і Mastotermitidae) і багамолаў Burmantis burmitica.
Бірманскі бурштын змяшчае ў выглядзе уключэнняў таксама птушак, яшчарак, змей, жаб і фрагментарныя рэшткі дыназаўраў.
Яшчарка Cretaceogekko burmae Arnold & Poinar, 2008
У 2016 годзе ў адным з узораў(руск.)(бел. бірманскага бурштыну быў знойдзены пакрыты пер’ем хвост дыназаўра[38]
У 2017 годзе група палеантолагаў з Канады, КНР і ЗША ўпершыню прадставіла ў Пекіне выкапнёвае птушаня з клады Enantiornithes, застылага ў бурштынавай масе (памер 86 × 30 × 57 мм, вага 78,16 г) прыкладна 99 млн гадоў таму[39][40].
Змяя Xiaophis myanmarensis Xing et al. 2018
птушаня віду Elektorornis chenguangi
У 2020 годзе быў апісаны Oculudentavis khaungraae — самы маленькі вядомы мезазойскі дыназаўр
Zherikhin V.V., A.J. Ross.A review of the history, geology and age of Burmese amber (Burmite)(англ.) // Bulletin of the natural History Museum. London. (Geology): Журнал. — London: Natural History Museum, 2000. — Т.56. — №1. — С.3—10.
Helm O. (1894): Mittheilungen über Bernstein. XVI. Ueber Birmit, ein in Oberbirma vorkommendes fossiles Harz. In: Schriften der Naturforschenden Gesellschaft in Danzig, Neue Folge, 8. Band, 3. und 4. Heft, Danzig 1894, S. 63-66.
Poinar, Buckley & Brown (2005): The secrets of Burmese amberАрхівавана 17 жніўня 2016.. In: Mid-America Paleontology Society (MAPS) 20, Cedar Rapids (Iowa) 2005; S. 20-29.
Shi G., Grimaldi D. A., Harlow G.E., Wang Ji., Wang Ju., Yang M., Lei W., Li Q., Li X.Age constraint on Burmese amber based on U-Pb dating of zircons(англ.) // Cretaceous Research: journal. — 2012. — Т.37. — С.155—163. — DOI:10.1016/j.cretres.2012.03.014
Engel, M.S., Huang, D.Y., Alqarni, A.S., Cai, C.Y., 2016. A remarkable evanioid wasp in mid-Cretaceous amber from northern Myanmar (Hymenoptera: Evanioidea). Cretaceous Research 60, 121—127.
Poinar G. Jr., Telford S. R. Jr. (2005). Paleohaemoproteus burmacis gen. n., sp. n. (Haemospororida: Plasmodiidae) from an Early Cretaceous biting midge (Diptera: Ceratopogonidae) Parasitol.131(1): 79—84.
Engel, Michael S.; Breitkreuz, Laura C. V.; Cai, Chenyang; Alvarado, Mabel; Azar, Dany; Huang, DiyingThe first Mesozoic microwhip scorpion (Palpigradi): a new genus and species in mid-Cretaceous amber from Myanmar(англ.) // The Science of Nature(англ.)(бел.: journal. — 2016.— 15 February — Т.103. — №3—4. — С.19. — DOI:10.1007/s00114-016-1345-4 — PMID 26879963.
Müller, Sandro P.; Dunlop, Jason A.; Kotthoff, Ulrich; Hammel, Jörg U.; Harms, DaniloThe oldest short-tailed whipscorpion (Schizomida): A new genus and species from the Upper Cretaceous amber of northern Myanmar(англ.) // Cretaceous Research: journal. — 2020.— February — Т.106. — С.104227. — DOI:10.1016/j.cretres.2019.104227
Rikkinen, Jouko; Grimaldi, David A.; Schmidt, Alexander R.Morphological stasis in the first myxomycete from the Mesozoic, and the likely role of cryptobiosis(англ.) // Scientific Reports(англ.)(бел.: journal. — 2019.— December — Т.9. — №1. — С.19730. — ISSN2045-2322. — DOI:10.1038/s41598-019-55622-9 — PMID 31874965.