Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Буршты́н, янтар (ад ням.: bernstein; лац.: electrum, стар.-грэч. τò ήλεκτρον) — мінерал, арганічнае злучэнне, выкапнёвая акамянелая смала хвойных дрэў верхнемелавога-палеагенавага перыядаў.
Бурштын | |
---|---|
Беларускі бурштын, знойдзены каля Пінска падчас меліярацыі | |
Формула | C10H16O |
Колер | Мядова-жоўты, аранжавы, чырвона-аранжавы |
Бляск | Смаляны |
Празрыстасць | Ад празрыстага да непразрыстага |
Цвёрдасць | 2-2,5 |
Шчыльнасць | 1,05-1,3 г/см³ |
Паказчык пераламлення | 1,538-1,543 |
Аморфны вуглевадарод, прыкладная хімічная формула C10H16O4. Трапляецца ў выглядзе зерняў, жаўлакоў і пласцін памерам ад некалькіх міліметраў да 50 см у папярэчніку. У прыродзе звонку мае непразрыстую скарынку прадуктаў акіслення. Колер жоўты і карычневы розных адценняў, аранжавы, малочна-белы, зеленаваты і інш. Празрысты або замутнены. Бляск шкляны або смалісты. Цвёрдасць 2-3, шчыльнасць 1,1 г/см³. Дыэлектрык. Плавіцца пры тэмпературы 250—300 °C.
Бурштын утвараецца ў працэсе акамянення смалы і наступнага пераадкладання і пахавання ў прыбярэжных морах, лагунах, дэльтах рэк.
Каштоўны камень, выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе, для мастацкіх вырабаў. Частка ўзораў бурштыну мае ўключэнні насякомых і раслінных рэшткаў — такія экзэмпляры высока цэняцца.
Асноўныя радовішчы бурштыну на берагах Балтыйскага мора: Расія (Калінінградская вобласць), Польшча, Германія. Вядомы радовішчы і за межамі гэтага рэгіёну.
На Беларусі найбольш перспектыўны на бурштын раён — заходняя частка Палесся. Адклады бурштыну знаходзяцца на глыбіні 15-80 м.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.