Антон Луцкевіч
беларускі палічны і грамадскі дзеяч / From Wikipedia, the free encyclopedia
Анто́н Іва́навіч Луцке́віч (29 студзеня 1884, Шаўлі, Ковенская губерня — 23 сакавіка 1942, перасыльны пункт Аткарска, Саратаўская вобласць) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, літаратурны крытык, гісторык, мовазнаўца, выдавец. Адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, сябра рэдакцый газет «Наша доля» і «Наша ніва», адзін з выдаўцоў газеты «Гоман». Старшыня Віленскай беларускай рады, сябра Рады БНР.
Антон Луцкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 (29) студзеня 1884 |
||||||
Смерць |
23 сакавіка 1942(1942-03-23) (58 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Луцкевічы | ||||||
Імя пры нараджэнні | польск.: Antoni Łuckiewicz | ||||||
Бацька | Ян Баляслаў Луцкевіч | ||||||
Маці | Зоф’я з Лычкоўскіх[d] | ||||||
Жонка | Зоф’я Абрамовіч[d] | ||||||
Дзеці | Лявон Антонавіч Луцкевіч і Юрый Луцкевіч | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва, кальвінізм і атэізм | ||||||
Партыя | |||||||
Член у |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ініцыятар абвяшчэння і аўтар праекта Трэцяй Устаўной граматы, паводле якой Беларуская Народная Рэспубліка абвешчаная незалежнай дзяржавай. З кастрычніка 1918 года старшыня Народнага сакратарыята БНР, з лістапада старшыня Рады Народных Міністраў (прэм’ер-міністр) і міністр замежных спраў. У снежні 1919 — лютым 1920 года старшыня Рады Міністраў Найвышэйшай Рады БНР.
Дзеяч Заходняй Беларусі. Рэдактар адноўленай «Нашай нівы», старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта, выкладчык Віленскай беларускай гімназіі. Брат беларускага дзеяча Івана Луцкевіча.