Беларускі народны камітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі народны камітэт — каардынацыйны орган беларускіх палітычных, грамадскіх і прафесійных арганізацый.
Беларускі народны камітэт | |
---|---|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | грамадская арганізацыя |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1915 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | студзень 1918 |
Дзейнічаў у 1915—1918 гг. на тэрыторыі Беларусі, акупаванай Германіяй. Створаны ў Вільні. У БНК уваходзілі прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы, Віленскага камітэта Беларускай сацыялістычнай грамады, Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны і інш. Узначальваў БНК А. Луцкевіч. Напачатку БНК прытрымліваўся канцэпцыі Канфедэрацыі ВКЛ. Пазней выказваўся за ўтварэнне Беларуска-Літоўскай дзяржавы з унутраным размежаваннем аўтаномных беларускіх і літоўскіх зямель. У чэрвені 1916 выпрацаваў ідэю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мораў. Гэту канцэпцыю БНК прадставіў Лазанскай канферэнцыі народаў Расіі (1916). БНК удзельнічаў у правядзенні Беларускай канферэнцыі 1918 у Вільні. На ёй была выбрана Віленская беларуская рада, якой БНК здаў свае паўнамоцтвы.