Канфедэрацыя Вялікага Княства Літоўскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канфедэрацыя Вялікага Княства Літоўскага — блок беларускіх, літоўскіх, польскіх і яўрэйскіх арганізацый у 1915—1917 гг., што адносіліся да ліберальна-дэмакратычнай плыні краёвасці і выпрацоўвалі мадэлі беларуска-літоўска-латвійскай дзяржавы, якую меркавалася адрадзіць на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ). Створаны на тэрыторыі Беларусі і Літвы, акупіраванай германскімі войскамі ў час Першай сусветнай вайны.