Народны Сакратарыят Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Наро́дны Сакратарыя́т Белару́сі — выканаўчы орган Беларускай Народнай Рэспублікі, створаны ў Менску Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з’езда. Стварэнне Сакратарыята было абвешчана ў Першай Устаўнай грамаце да народаў Беларусі. Народны сакратарыят быў утвораны 20 лютага (ст. ст. 8 лютага) 1918 года і прыступіў да выканання абавязкаў 21 лютага. Пасада, раўназначная пасадзе міністра, называлася народны сакратар.
Хуткія факты Народны Сакратарыят Беларусі, Агульная інфармацыя ...
Народны Сакратарыят Беларусі | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Дата стварэння | 20 лютага 1918 |
Дата скасавання | 11 лістапада 1918 |
Заменена на | Рада Народных Міністраў БНР |
Закрыць