Археалогія ў Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларуская археалогія, археалогія Беларусі — тэрытарыяльная галіна археалогіі.
Археалагічныя даследаванні ў Рэспубліцы Беларусь вядуць:
Дазвол на правядзенне даследаванняў выдае Прэзідыум НАН Беларусі.
Гістарыяграфія беларускай археалогіі ўзнікла намаганнямі К. П. Тышкевіча ў сярэдзіне XIX стагоддзя, практычна адначасова з узнікненнем самой гэтай галіны ведаў. Тышкевіч у сваіх працах не толькі сістэматычна асвятляў тагачасныя даследаванні археолагаў і краязнаўцаў, але і ўпершыню паспрабаваў ахарактарызаваць іх погляды на старажытную гісторыю, разгледзець ідэі і гіпотэзы сваіх папярэднікаў, увёў у навуковы ўжытак раней невядомыя імёны даследчыкаў.
Больш сцісла, а часам і павярхоўна, закранаў адпаведныя тэмы Я. П. Тышкевіч; павярхоўна і бегла — А. К. Кіркор, І. І. Крашэўскі, У. Сыракомля, П. М. Шпілеўскі, В. А. Каратынскі, К. А. Гаворскі і інш.
Экскурсы ў гісторыю развіцця беларускага краязнаўства і археалогіі рабілі А. П. Сапуноў, Е. Р. Раманаў, М. В. Доўнар-Запольскі, В. А. Шукевіч, Ф. В. Пакроўскі і інш.
У 1920-я—1930-я гады за гістарыяграфічны агляд вывучэння старажытнасцяў паўночнай Беларусі ўзяўся Б. Р. Брэжга, некаторыя імёны былі названыя ім упершыню. Іншымі значнымі даследнікамі прадмету ў савецкі перыяд былі М. І. Каспяровіч з гістарыяграфіяй беларускага краязнаўства (у перыяд з сярэдзіны XIX стагоддзя) і С. А. Дубінскі з гістарыяграфіяй беларускай археалогіі. Таксама гэтыя пытанні закраналіся ў кароткіх гістарыяграфічных публікацыях М. Ламакі, Д. Васілеўскага, М. М. Нікольскага, У. І. Пічэты, У. М. Перцава і інш. Таксама гістарыяграфіі даследаванняў беларускай матэрыяльнай культуры ўдзялялі ўвагу В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. У. Арцыхоўскі.
Універсальнае значэнне ў развіцці гістарыяграфіі археалогіі і краязнаўства, у тым ліку беларускіх, мелі навуковыя канцэпцыі А. А. Фармозаў.
Наогул, да 1980-х гадоў існавала мала спецыяльных гістарыяграфічных даследаванняў прадмету. Змястоўныя звесткі пра дакастрычніцкую беларускую археалогію, пераважна паўночных земляў Беларусі, і менш пра краязнаўства, даў Л. В. Аляксееў, пра савецкую — У. Д. Будзько і А. Р. Мітрафанаў. Тэму таксама закраналі Л. Д. Побаль, А. М. Пяткевіч, У. А. Калеснік, А. І. Мальдзіс.
Да пытанняў мясцовага краязнаўства і археалогіі звярталіся польскія даследчыкі: Ю. Кастшэўскі, А. Абрамовіч.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.