Фёдар Васільевіч Пакроўскі
археолаг From Wikipedia, the free encyclopedia
археолаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Фёдар Васільевіч Пакро́ўскі[1] (руск.: Фёдор Васильевич Покровский; 1855, Кастрамская губерня — 31 ліпеня 1903, г. Падольск, Маскоўская губерня) — археолаг[2], музейны супрацоўнік.
Выхаванец Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі[2], якую скончыў у 1879[1] годзе. Выкладаў у Мінскім і Віленскім духоўных вучылішчах[1].
У 1884—1902 гадах быў захавальнікам Віленскага музея старажытнасцей, рабіў археалагічныя раскопкі ў Заходнім краі і ў Кастрамской губерні.
У 1893—1899 гадах складаў археалагічныя карты Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняў[3].
Вывучаў і апісваў літоўскія і беларускія археалагічныя помнікі. Вынікі раскопак і даследаванняў надрукаваў у шырокіх творах: «Археологические карты губерний Виленской, Гродненской и Ковенской», «Описание виленского музея древностей» і іншых[2]. Апісаў фонд Віленскага музея старажытнасцей[1].
Прымаў удзел у падрыхтоўцы і правядзенні IX археалагічнага з’езда ў Вільні ў 1893 годзе[1]. Член Маскоўскага археалагічнага таварыства з 1893 года[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.