From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Дзмітрыевіч Будзько (30 снежня 1927, в. Ліскі, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць — 19 кастрычніка 2004) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1962).
Уладзімір Дзмітрыевіч Будзько | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 снежня 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 кастрычніка 2004 (76 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | археалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне.
У 1957 скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна. З 1961 па 1964 малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, з 1964 па 1965 старшы навуковы супрацоўнік, з 1965 па 1970 загадчык сектара археалогіі. У 1962 абараніў кандыдацкую дысертацыю «Палеолит Белоруссии». У 1970—1972 дацэнт Гомельскага ўніверсітэта, з 1973 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.
Даследаваў верхні палеаліт і мезаліт на тэрыторыі Беларусі і сумежнай тэрыторыі Расіі. Праводзіў раскопкі верхнепалеалітычных стаянак у Бердыжы, Елісеевічах, Юдзінаве, Юравічах, стаянак фінальнага палеаліту ў Падлужжы, Грэнску, Рудні Споніцкай і інш., устанавіў іх геалагічны ўзрост (разам з Л. М. Вазнячуком), вызначыў месца гэтых помнікаў сярод аналагічных стаянак Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Вылучыў самастойную грэнскую культуру, якая ў сваім развіцці прайшла 2 этапы: фінальнапалеалітычны і мезалітычны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.