![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/34/%25D0%25A1%25D1%258F%25D0%25BD%25D0%25BD%25D0%25BE._%25D0%2593%25D1%2596%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%258B%25D1%2587%25D0%25BD%25D1%258B%25D1%258F_%25D0%25B7%25D0%25B0%25D0%25B1%25D1%2583%25D0%25B4%25D0%25BE%25D0%25B2%25D0%25B0_%252801%2529.jpg/640px-%25D0%25A1%25D1%258F%25D0%25BD%25D0%25BD%25D0%25BE._%25D0%2593%25D1%2596%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%258B%25D1%2587%25D0%25BD%25D1%258B%25D1%258F_%25D0%25B7%25D0%25B0%25D0%25B1%25D1%2583%25D0%25B4%25D0%25BE%25D0%25B2%25D0%25B0_%252801%2529.jpg&w=640&q=50)
Сянно
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сянно́, Се́нна[2] — места ў Беларусі, на беразе Сеньненскага возера. Адміністрацыйны цэнтар Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7165 чалавек[1]. Знаходзіцца 56 км на паўднёвы захад ад Віцебску, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Бурбін (лінія Лепель — Ворша). Аўтамабільныя дарогі на Багушэўск, Чашнікі, Бешанковічы, Талачын, Коханаў.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Сянно (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Сянно лац. Sianno | |||||
![]() У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1442 | ||||
Горад з: | 1777 | ||||
Мясцовая назва: | Сенна | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Сеньненскі | ||||
Насельніцтва: | 7165 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2135 | ||||
Паштовы індэкс: | 211117 | ||||
СААТА: | 2244501000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°48′0″ пн. ш. 29°42′0″ у. д. | ||||
Сянно на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Сянно ![]() ![]() Сянно | |||||
![]() |
Закрыць
Сенна — даўняе мястэчка гістарычнай Віцебшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока жылы корпус кляштару францішканаў, помнік архітэктуры XVII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі віленскага барока, унікальны[3] помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.