мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бешанко́вічы — мястэчка ў Беларусі, на левым беразе Дзьвіны. Адміністрацыйны цэнтар Бешанковіцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6597 чалавек[1]. Знаходзяцца за 51 км ад Віцебску, за 38 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі (лінія Ворша — Лепель). Вузел аўтамабільных дарог на Віцебск, Шуміліна, Лепель, Чашнікі, Сянно. Рачная прыстань.
Бешанковічы лац. Biešankovičy | |||||
Агульны выгляд мястэчка | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XV стагодзьдзе | ||||
Магдэбурскае права: | 4 кастрычніка 1634 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Бешанковіцкі | ||||
Вышыня: | 142 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 6597 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2131 | ||||
Паштовы індэкс: | 211350 | ||||
СААТА: | 2205551000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°2′45″ пн. ш. 29°27′28″ у. д. | ||||
± Бешанковічы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Бешанковічы — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захаваўся палацава-паркавы комплекс Храптовічаў у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.
Паводле найбольш папулярнага меркаваньня, тапонім Бешанковічы ўтварыўся ад слова бешань — 'моцная плынь на сярэдзіне ракі'[2]. На думку беларускага географа Вадзіма Жучкевіча, у аснове назвы — прозьвішча Бешанковіч[3].
Паводле мовазнаўцы Вінцука Вячоркі, гістарычная форма назвы паселішча — Бе́шанкавічы. Яна адпавядае той жа словаўтваральнай мадэлі, што і Алёхнавічы, Асіпавічы і Радашкавічы[4].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Бешинковичи (1567 год)[5].
Паводле паданьня, Бешанковічы знаходзіліся на месцы сучаснай вёскі Мількавічаў, на левым беразе Дзьвіны, вышэй за ўток у яе ракі Крывінкі. Пазьней іх перанесьлі на 6 км ніжэй[6]. Першы пісьмовы ўпамін пра Бешанковічы датуецца 1447 годам (паводле А. Сапунова[7]) або 1460 годам (паводле гісторыка А. Турчыновіча[8]) у зьвязку з пабудовай тут царквы Сьвятога Ільлі вялікім князем Казімерам. У пачатку XVІ ст. вёска ўваходзіла ў склад Крывінскай воласьці Полацкага ваяводзтва і знаходзілася ў валоданьні Друцкіх-Саколінскіх. Паводле рэвізіі Полацкага замка 1552 году, тут было 34 двары[9].
У 1605 годзе Бешанковічы перайшлі да Язерскіх, з 1615 году — у валоданьні аршанскага маршалка М. Андравонжа. У 1630 годзе Бешанковічы набыў ваявода віленскі Казімер Леў Сапега, па чым яны пачалі імкліва разьвівацца і атрымалі статус мястэчка. Ужо 4 кастрычніка 1634 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Бешанковічам Магдэбурскае права і дазвол на 2 кірмашы ў год і таргі штотыдзень. У 1650 годзе Казімер Леў Сапега збудаваў тут касьцёл. З канца XVІІ стагодзьдзя Бешанковічамі валодалі Агінскія, у мястэчку пачалі будавацца камяніцы. У Вялікую Паўночную вайну ў 1708 годзе тут стаялі расейскія войскі, тройчы спыняўся маскоўскі гаспадар Пётар I.
Зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя Бешанковічы — места, у якім было каля 1,5 тысячы двароў; цэнтар ганчарнага і мылаварнага рамёстваў, вырабу гонты[10]; працаваў гасьціны двор[11]. Для эканамічнага разьвіцьця Бешанковічаў важнае значэньне меў адзін з найбольшых у Беларусі штогадовых кірмашоў (29 чэрвеня — 27 ліпеня), на які прыяжджалі беларускія, расейскія і заходнеэўрапейскія купцы[10]. У 1770-я гады Міхал Казімер Агінскі збудаваў у месьце палац, заклаў парк зь некалькімі экзотамі, вадаёмамі, гаспадарчымі пабудовамі.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) задзьвінская частка Бешанковічаў з 500 дварамі апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. Па сьмерці І. Агінскага ў 1775 годзе места перайшло да Яўхіма Храптовіча, які збудаваў тут новы палац[11]. На 1785 год у літоўскай частцы было 1000 двароў, дзеялі касьцёл і царква[11].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Бешанковічы цалкам апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. Новыя ўлады панізілі статус паселішча да мястэчка Лепельскага павету; у гэты час больш за чвэрць ягоных жыхароў займаліся толькі сельскай гаспадаркай. У вайну 1812 году з 11 ліпеня да 20 кастрычніка Бешанковічы займалі францускія войскі, некалькі дзён тут разьмяшчаўся штаб Напалеона. У верасьні 1821 году на агляд расейскай гвардыі ў мястэчка прыяжджаў маскоўскі гаспадар Аляксандар I.
На 1868 год у Бешанковічах 392 будынкі; працавалі расейская народная вучэльня, 2 гарбарныя заводы, бровар, 115 крамаў, у навакольлі 17 вадзяных і ветраных млыноў. Ужо ў сярэдзіне XІХ стагодзьдзя галоўныя вуліцы былі брукаванымі. З 1881 году Дзьвіной з Вулы на Віцебск рэгулярна хадзіў параход, а з 1892 году — 4 параходы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 1099 будынкаў. У пачатку XX ст. — 7 мураваных і 1243 драўляныя дамы, пошта, тэлеграф, царкоўна-прыходзкая школа, 3 народныя вучэльні, 127 крамаў, лякарня.
У Першую сусьветную вайну Бешанковічы апынуліся ў прыфрантавой паласе, сюды перанесьлі цэнтар Лепельскага павету (у красавіку — верасьні 1918 году цэнтар Бешанковіцкага павету).
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бешанковічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР; у Лепельскім (1919—1923) і Бачэйкаўскім паветах (1923—1924). У 1924 годзе Бешанковічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну Віцебскай акругі. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу, у Віцебскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 6 ліпеня 1941 да 25 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
20 студзеня 2006 году афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг Бешанковічаў[12].
У Бешанковічах працуюць 2 агульнаадукацыйныя, дзіцяча-юнацкая спартовая, музычная школы.
Дзеюць дом культуры, дом рамёстваў, бібліятэка.
У мястэчку выдаецца раённая газэта «Зара».
Паводле генэральных плянаў (1969 і 1979 гады) Бешанковічы разьвіваецца пераважна ў паўднёва-заходнім кірунку. Цэнтар забудоўваецца 2—3-павярховымі жылымі дамамі. Вядзецца будаўніцтва катэджаў. Прамысловая зона знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй і паўночна-заходняй частках.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
---|---|
Абазоўскага вуліца | Берагавая вуліца[22] |
Валадарскага вуліца | Макараўская шаша |
Інтэрнацыянальная вуліца | Рынкавая вуліца |
Савецкая вуліца | Папярочная Рынкавая вуліца |
Свабоды вуліца | Лепельская вуліца |
У Бешанковічах таксама існавалі вуліцы Лагавая, Набярэжная, Палявая, Слабада і Чашніцкая, а таксама Віленскі завулак. Гістарычны Рынак у наш час ня мае афіцыйнай назвы.
Прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасьці, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Бешанковічаў |
---|
|
Празь Бешанковічы праходзяць аўтамабільныя дарогі: магістраль М3 (Менск — Віцебск), Р111 (Бешанковічы — Чашнікі), Р113 (Сянно — Ушачы).
Рэгулярныя аўтобусныя маршруты злучаюць мястэчка зь Менскам, Віцебскам, Полацкам, Лепелем, Чашнікамі, Вушачамі ды іншымі.
Працуе Бешанковіцкі гістарычна-краязнаўчы музэй. Меская гасьцініца мае афіцыйны адрас вуліца Камуністычная, 22. Дзее дом паляўнічага.
Мястэчка — вядомы цэнтар традыцыйных ганчарных вырабаў, г. зв. «бешанковіцкай керамікі»[23].
Паводле легенды, нібы ў 1812 годзе францускі імпэратар Напалеон I пазаваў мастаку Альбрэхту Адаму менавіта пад гэтым дрэвам. Дуб сьпілавалі 28 кастрычніка 2010 году, ён праіснаваў каля чатырохсот гадоў. Дрэва было каля 30 мэтраў у вышыню і мела ў папярочніку каля 2-х мэтраў. Раней дрэва атачаў плот, таксама існавала таблічка пра тое, што гэта помнік прыроды, які ахоўваецца дзяржавай[24].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.