Царква Сьвятога Ільлі Прарока — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Бешанковічах. Знаходзіцца ў цэнтры места, на левым беразе ракі Дзьвіны, каля гістарычнага Рынку[lower-alpha 1]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Ільлі Прарока
Thumb
Ільлінская царква
КраінаБеларусь
МестаБешанковічы
Каардынаты55°02′52.23″ пн. ш. 29°27′28.30″ у. д.
КанфэсіяБеларускі экзархат
ЭпархіяВіцебская і Аршанская япархія[d] 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
Аўтар праектуМікалай Высоцкі[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Ільлі Прарока на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Ільлі Прарока
Царква Сьвятога Ільлі Прарока
Царква Сьвятога Ільлі Прарока на Вікісховішчы

Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Бешанковічах збудавалі ў 1866—1870 гадох на месцы царквы Сьвятога Пасаду.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта цэнтрычны крыжова-купальны храм, узьняты на высокі цокаль. Два пэрпэндыкулярна скрыжаваныя нэфы завяршаюцца магутным 8-гранным сьветлавым барабанам з шатром і купалам-цыбулінай. Аналягічныя меншыя маштабам купалы-цыбуліны маюць квадратныя ў сечыве кутнія вежы-званіцы.

Усярэдзіне крыжовыя скляпеньні перакрыцьця падтрымліваюцца чатырма слупамі. У афармленьні інтэр’еру выкарыстоўваецца алейная трафарэтная размалёўка[1].

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ўрыцкага, 2

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.