Эклектыка (архітэктура)

архітэктура From Wikipedia, the free encyclopedia

Эклектыка (архітэктура)

Экле́ктыкаархітэктурны стыль, які быў папулярны ў XIX—пач. XX ст., у якім адна праца ўключае элемэнты з гістарычна папярэдніх стыляў. Выкарыстаньне рознастылявых формаў, як правіла, носіць некрытычны характар, што выяўляецца ў неадпаведнасьці аб’ёмна прасторавай кампазыцыі будынка й ягонага мастацкага вобразу функцыянальнаму прызначэньню, канструкцыйнай аснове[1].

Thumb
Будынак магілёўскага пазямельна-сялянскага банку

У архітэктуры Беларусі эклектызм панаваў зь сярэдзіны XIX ст. Зьявіліся новыя тыпы будынкаў, канструкцыйныя прыёмы клясыцызму былі практычна вычарпаныя. Вырашэньні фасадаў і інтэр’ераў будынкаў характарызаваліся дэкаратыўнасьцю, спалучэньнем рознастылявых (готыка, барока, мадэрн, нэабарока й інш.) формаў і элемэнтаў. Сярод помнікаў эклектызму: Касьцёл Сьвятой Барбары (Віцебск), Магілёўскі пазямельна-сялянскі банк. Эклектычнасьцю архітэктурных вырашэньняў вызначаюцца горадабудаўнічыя структуры канца XIX—пач. XX ст.: забудовы вуліцаў Леніна й Савецкай у Гомелі, Ажэшкі ў Горадні й інш. Архітэктура 194050-х арыентавалася на традыцыйныя прыёмы рэнэсансу й клясыцызму (забудова часткі праспэкту Незалежнасьці ў Менску. Эклектызм часткова закрануў катэджнае будаўніцтва 1980 — пач. 1990-х гадоў[1].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.