Магілёўскі абласны мастацкі музэй імя Паўла Масьленікава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Магілёўскі абласны мастацкі музэй імя Паўла Масьленікава

Магілёўскі абласны мастацкі музэй імя Паўла Масьленікава — заснаваны ў адпаведнасьці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб музэях і музэйных фондах Рэспублікі Беларусь», адкрыты рашэньнем выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў № 13 ад 19 лістапада 1990 году.

Хуткія факты Месцазнаходжаньне, Адрас ...
Магілёўскі абласны мастацкі музэй імя Паўла Масьленікава
Thumb
Месцазнаходжаньне Магілёў, Беларусь
Адрас Магілёў, вул. Першамайская
Створаны 19 лістапада 1990 г.
maslenikov.iatp.by
Закрыць

Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 1996 году Магілёўскаму абласному мастацкаму музэю было прысвоена імя Паўла Васільевіча Масьленікава.

Музэй разьмяшчаецца ў будынку, які зьяўляюцца помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагодзьдзя. Будынак узьвялі ў 1903—1914 гадах з рысамі мадэрну, псэўдарускага стылю і позьняга клясыцызму[1].

Пачаткова ў ім знаходзіўся сялянска-зямельны банк. У лістападзе 1917 году, пасьля захопу царскай стаўкі ў Магілёве чырвонаармейцамі, у будынку банка выдавалася бальшавіцкая газэта «Рэвалюцыйная стаўка». У траўні 1919 ўвесь будынак быў перададзены аддзелу народнай адукацыі для адкрыцьця ў ім музэю пралетарскай культуры. З гэтага часу і на працягу 13 гадоў, да траўня 1932 году, тут знаходзіўся Магілёўскі дзяржаўны гістарычны музэй.

З 1932 году ў будынку разьмяшчаўся Магілёўскі абкам ВКП(б), аднак спэцсховішча працягвала дзейнічаць да пачатку Вялікай айчыннай вайны.

Славутасьцю будынка быў браніраваны пакой-сэйф, у якім захоўваліся музэйныя рэліквіі. Сярод іх — Крыж Эўфрасіньні Полацкай. Згодна са складзеным камісіяй акту ад 22 сьнежня 1944 году аб шкодзе, нанесенай Магілёўскаму дзяржаўнаму гістарычнаму музэю ў пэрыяд вялікай айчыннай вайны гітлераўскімі войскамі, з музэю зьнікла вялікая колькасьць каштоўнасьцяў, якія там захоўваліся. Сярод іх: калекцыя беларускіх рукапісных кніг і грамат (175 адзінак); зброя X—XIV стагодзьдзяў (280 адзінак); манэты (18 тысячаў адзінак); іконы XVII—ХIX стагодзьдзяў; булава Жыгімонта III; Мітра Георгія Каніскага (срэбра); увагі заслугоўвае плашчаніца, якая датуецца 1566 годам — праца блізкай сваячкі Івана Грознага Анастасіі Раманаўны — Ганны Фёдараўны Палецкай і шмат іншага.

Пасьля вызваленьня гораду ў 1944 годзе ў ім разьмяшчаўся абкам і гаркам КПСС, а пазьней — рэдакцыя газэты «Магілёўская праўда».

З 19 лістапада 1990 году ўтвораны Магілёўскі абласны мастацкі музэй.

Выява музэю зьмяшчаецца на беларускай банкноце вартасьцю ў 200 000 рублёў.[2]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.