Псальмы
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Пса́льмы Даві́давы» (іўр. תְהִלִּים) — адна зь біблейскіх кніг Старога Запавету і Юдэйскай Бібліі. Зьмяшчае 150 (у праваслаўным грэцкім і славянскім варыянтах — 151) розных паводле зьместу і жанру твораў — псальмаў (грэц. ψαλμός) — прыпісваных юдэйскаму цару Давіду, які жыў у XI стагодзьдзі да н. э. Гэты зборнік рэлігійнай лірыкі ў сваім канчатковым выглядзе быў складзены для патрэбаў ерусалімскага храмавага культу, відаць, у пасьлябабілёнскую эпоху, г. зн. не раней за VI стагодзьдзе да н. э. Як калектыўны паэтычны зборнік, які на працягу доўгага бытаваньня дапаўняўся і рэдагаваўся, Псалтыр параўнаўча позна ўвайшоў у канон юдзейскіх сьвятых кнігаў храмавага песнапеньня[1].
Кніга Старога Запавету |
Пяцікніжжа Майсеева |
Прарокі |
|
Пісаньні |
|
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3d/Psalms_Chapter_51-1_%28Bible_Illustrations_by_Sweet_Media%29.jpg/640px-Psalms_Chapter_51-1_%28Bible_Illustrations_by_Sweet_Media%29.jpg)