Кніга Ісуса сына Нава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кні́га Ісу́са сы́на На́ва (па-габрэйску: יְהוֹשֻׁעַ בִּן-נוּן — Сэф́ер Еш́уа) — шостая кніга Старога Запавету і ўсяе Бібліі. Першая кніга Прарокаў. Паводле юдэйскай традыцыі аўтарам кнігі ёсьць сам Ісус Навін (за выняткам апошніх радкоў, што апавядаюць пра ягоную сьмерць і пахаваньне. Гэтыя радкі згодна з традыцыяй былі дапісаныя прарокам Самуілам).
Кніга Старога Запавету |
Пяцікніжжа Майсеева |
Прарокі |
|
Пісаньні |
|
Кніга Ісуса апісвае мінуўшчыну жыдоўскага народа ад сьмерці Майсея да сьмерці Ісуса сына Нава (1272 да н. э. — 1244 да н. э.) і складае быццам зборнік рэляцыяў з поля бітвы, багатая на расповеды, якія яскрава характарызуюць жыдоўскае вайсковае права ў старажытнасьці.