Кніга прарока Асіі
кніга Старога Запавету / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кні́га праро́ка Асі́і (па-габрэйску: ספר הושע, сэфэр Хашэа' ) — 28-я кніга кананічнага Старога Запавету, пятнаццатая частка Танаху. Першая з кніг г. зв. малых прарокаў. Напісаная прарокам Асіям у Самарыі, напісаньне скончанае пасьля 745 да н. э. Складаецца з 14 разьдзелаў, апісвае падзеі 804 — 745 да н. э.
Кніга Старога Запавету |
Пяцікніжжа Майсеева |
Прарокі |
|
Пісаньні |
|
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6c/Vignette_by_Loutherbourg_for_the_Macklin_Bible_45_of_134._Bowyer_Bible_Old_Testament._Headpiece_to_Hosea.gif/320px-Vignette_by_Loutherbourg_for_the_Macklin_Bible_45_of_134._Bowyer_Bible_Old_Testament._Headpiece_to_Hosea.gif)
З кнігі амаль нічога не вядома пра аўтара, акрамя таго, што ён быў сынам Бээры́я. Асія прарочыў у апошнія рокі існаваньня Паўночнага царства Ізраілю, Юдэя ў кнізе згаданая толькі ўскосна. Прарок зусім ня згадвае Ерусалім, тым часам як пра найбуйнейшае пакаленьне Ізраіля, Яфрэмава, гаворыць 37 разоў, а пра сталіцу Ізраілю Самарыю — 6 разоў. Бог даручыў Асіі прамаўляць пра распаўсюджанае адступніцтва і разбэшчанасьць у Паўночным царстве і заклікаць сваіх суграмадзянаў да пакаяньня і вяртаньня да Бога.