Прэм’ер-Ліга
найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Ангельшчыны па футболе From Wikipedia, the free encyclopedia
найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Ангельшчыны па футболе From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэм’ер-Ліга (па-ангельску: The FA Premier League, да 1992 году — Вышэйшы дывізіён) — спаборніцтва для наймацнейшых футбольных клюбаў Ангельшчыны, якое мае статус першараднага футбольнага спаборніцтва Ангельшчыны. У розыгрышы кожны сэзон бяруць удзел 20 клюбаў. Пры гэтым існуе сыстэма ратацыі ў Прэм’ер-Лігу з Футбальнае лігі, то тры апошнія калектывы паводле вынікаў у сэзоне страчваюць права гуляць у лізе на наступны сэзон, саступаючы месца тром лепшым клюбам з Футбольнае лігі. Сэзоны праходзяць з жніўня па травень, прычым кожная каманда гуляе 38 матчаў, то бок мае з кожнай па дзьве сустрэчы, якія праходзяць у гасьцёх і на хатняй пляцоўцы[1]. Большасьць гульняў праводзяцца ў суботу і нядзелю.
Прэм’ер-Ліга | |
Краіна | Ангельшчына |
---|---|
Канфэдэрацыя | УЭФА |
Заснаваная | 1889, 20 лютага 1992[lower-alpha 1] |
Колькасьць камандаў | 20 |
Вылет у | Чэмпіянат футбольнай лігі |
Узровень ў пірамідзе | Узровень 1 |
Хатнія кубкі | Кубак Ангельшчыны, Супэркубак Ангельшчыны, Кубак футбольнай лігі |
Дзейны чэмпіён | Манчэстэр Сіці — 9-ы тытул (2022—2023) |
Найбольш пасьпяховы клюб | Манчэстэр Юнайтэд — 20 тытулаў |
Сэзон 2022—2023 гадоў |
Ангельская прэм’ер-ліга была сфармаваная ў 1992 годзе з найвышэйшага дывізіёну Футбольнай лігі Ангельшчыны дзеля падвышэньня заробкаў клюбаў і большай камэрцыялізыцыі[2]. З 1992 году тытул чэмпіёну Прэм’ер-Лігі заваёўвалі 6 клюбаў, як то «Арсэнал», «Блэкбэрн Ровэрз», «Чэлсі», «Манчэстэр Юнайтэд», «Манчэстэр Сіці» і «Лэстэр Сіці». Зь іх найболей пасьпяховы клюб «Манчэстэр Юнайтэд», які заваёўваў тытул чэмпіёну 13 разоў (менавіта Прэм’ер-лігу).
Ліга ёсьць карпарацыяй, у якой клюбы-чальцы выступаюць у якасьці акцыянэраў і прыносіць каля 2,2 мільярдаў эўра прыбытку на год[3]. Прэм’ер-ліга ёсьць самай папулярнай спартовай лігай у сьвеце, якая трансьлюецца ў больш чым 200 краінах сьвету, апопліваючы тэлеаўдыторыю ў 4,7 мільярдаў чалавек[4][5]. Сярэдняя наведвальнасьць матчаў Прэм’ер-лігі ў сэзоне 2022—2023 гадоў склала 40 217 чалавек[6].
Клюб | Першых месцаў | Пераможныя сэзоны |
---|---|---|
Манчэстэр Юнайтэд | 20 | 1907—08, 1910—11, 1951—52, 1955—56, 1956—57, 1964—65, 1966—67, 1992—93, 1993—94, 1995—96, 1996—97, 1998—99, 1999—00, 2000—01, 2002—03, 2006—07, 2007—08, 2008—09, 2010—11, 2012—13 |
Лівэрпул | 19 | 1900—01, 1905—06, 1921—22, 1922—23, 1946—47, 1963—64, 1965—66, 1972—73, 1975—76, 1976—77, 1978—79, 1979—80, 1981—82, 1982—83, 1983—84, 1985—86, 1987—88, 1989—90, 2019—20 |
Арсэнал | 13 | 1930—31, 1932—33, 1933—34, 1934—35, 1937—38, 1947—48, 1952—53, 1970—71, 1988—89, 1990—91, 1997—98, 2001—02, 2003—04 |
Эвэртан | 9 | 1890—91, 1914—15, 1927—28, 1931—32, 1938—39, 1962—63, 1969—70, 1984—85, 1986—87 |
Манчэстэр Сіці | 9 | 1936—37, 1967—68, 2011—12, 2013—14, 2017—18, 2018—19, 2020—21, 2021—22, 2022—23 |
Астан Віла | 7 | 1893—94, 1895—96, 1896—97, 1898—99, 1899—00, 1909—10,1980—81 |
Сандэрлэнд | 6 | 1891—92, 1892—93, 1894—95, 1901—02, 1912—13, 1935—36 |
Чэлсі | 6 | 1954—55, 2004—05, 2005—06, 2009—10, 2014—15, 2016—17 |
Ньюкасл Юнайтэд | 4 | 1904—05, 1906—07, 1908—09, 1926—27 |
Шэфілд Ўэнздэй | 4 | 1901—03, 1903—04, 1928—29, 1929—30 |
Гадэрсьфілд Таўн | 3 | 1923—24, 1924—25, 1925—26 |
Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз | 3 | 1953—54, 1957—58, 1958—59 |
Лідс Юнайтэд | 3 | 1968—69, 1973—74, 1991—92 |
Блэкбэрн Ровэрз | 3 | 1911—12, 1913—14, 1994—95 |
Прэстан Норт Энд | 2 | 1888—89, 1889—90 |
Портсмут | 2 | 1948—49, 1949—50 |
Бэрнлі | 2 | 1920—21, 1959—60 |
Тотэнгэм Готспур | 2 | 1950—51, 1960—61 |
Дэрбі Каўнці | 2 | 1971—72, 1974—75 |
Шэфілд Юнайтэд | 1 | 1897—98 |
Ўэст Бромўіч Альбіён | 1 | 1919—20 |
Іпсўіч Таўн | 1 | 1961—62 |
Нотынггэм Форэст | 1 | 1977—78 |
Лэстэр Сіці | 1 | 2015—16 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.