горад у Ангельшчыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Са́ндэрлэнд (па-ангельску: Sunderland) — партовы горад і адзін з самых вялікіх населеных пунктаў графства Тайн і Ўір, на паўночным усходзе Ангельшчыны. Горад разьмешчаны ў вусьці ракі Ўір, прыкладна ў 16 км на паўднёвы ўсход ад Ньюкасла-апон-Тайну і прыкладна ў 19 км на паўночны ўсход ад гораду Дарэм.
Сандэрлэнд | |
Краіна: | Вялікабрытанія |
Плошча: |
|
Вышыня: | 60 м н. у. м. |
Насельніцтва: | |
Тэлефонны код: | 0191 |
Паштовы індэкс: | SR1, SR2, SR3, SR4, SR5, SR6, SR9 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°54′0″ пн. ш. 1°22′49″ з. д. |
Сандэрлэнд | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гістарычна на месцы сучаснага Сандэрлэнду было 3 паселішча ў вусьці ракі Ўір. На паўночным баку ракі рэгіён Монкўірмут быў заселены яшчэ ў 674 годзе, калі кароль Нартумбрыі Экгфрыт даў зямлю Бэнэдыкту Біскапу дзеля заснаваньня манастыру. У 685 годзе Экгфрыт дараваў Біскапу яшчэ крыху зямлі, прылеглую да манастыра на паўднёвым баку ракі.
У канцы VIII стагодзьдзя вікінгі атакавалі ўзьбярэжжа, і да сярэдзіны IX стагодзьдзя манастыр быў закінуты. Землі на паўднёвым баку ракі былі прадастаўлены эпіскапу Дарэма ангельска-саксонскіх каралём Этэльстанам у 930 годзе. Гэтыя землі сталі называцца Бішапўірмут і ўключалі такія населеныя пункты, як Раеп, якія ўваходзяць у сучасны горад. Зь цягам часу паселішча паглынала прылеглыя вёскі, а каб канкураваць з горадам Ньюкаслам-апон-Тайн, гандлярам былі выдадзеныя такія ж самыя прывілеі. Аднак, спратрэбіўся пэўны час, каб места разьвілася як порт[2].
На той час асноўным гандлёвым таварам была рыба, як то пераважна селядзец у XIII стагодзьдзі, потым ласось у XIV і XV стагодзьдзях[3]. Хуткаму росту порту спачатку спрыяў гандаль сольлю[3]. Вываз солі з Сандэрлэнду фіксуецца яшчэ ў XIII стагодзьдзі, але толькі ў 1589 годзе былі закладзеныя першыя саляныя сажалкі ў Бішапўірмут-Панз[4]. Вялікія чаны з марской вадой награваліся з выкарыстаньнем вугалю, праз выпарэньне вады соль у іх заставалася. Паколькі дзеля абагрэву саляных пляцовак быў неабходны вугаль, былі створаныя вуглездабыўныя суполкі. Зь цягам часу пашырыўся гандаль вугалю[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.