беларуская ўзнагарода From Wikipedia, the free encyclopedia
О́рдэн Франці́шка Скары́ны — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн. Заснаваны ў 1995 пастановай Вярхоўнага Савету як адна з найвышэйшых дзяржаўных узнагародаў Беларусі за асаблівыя заслугі ў справе нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня.
Ордэн Францішка Скарыны | |||
| |||
Арыгінальная назва | па-беларуску: Францыска Скарыны | ||
---|---|---|---|
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Ордэн | ||
Падставы ўзнагароджаньня | посьпехі ў справе беларускага мастацтва, дабрачыннасьць | ||
Статус | уручаецца | ||
Статыстыка | |||
Парамэтры |
вышыня — 43 мм, шырыня — 39 мм, матэрыял — срэбра | ||
Дата заснаваньня | 13 красавіка 1995 | ||
Колькасьць | 141 (1 студзеня 2011)[1] | ||
Чарговасьць | |||
Старэйшая ўзнагарода | Ордэн Пашаны | ||
Малодшая ўзнагарода | Ордэн Маці |
Ордэнам узнагароджваюцца грамадзяне:
Ордэн Францішка Скарыны носіцца на левым боку грудзяў і пры наяўнасьці іншых ордэнаў зьмяшчаецца пасьля ордэны Пашаны.
Ордэн Францішка Скарыны ўяўляе сабой чатырохканцовую зорку з колам, складзеную ў авал памерам па вэртыкалі 43 мм, па гарызанталі — 39 мм. У цэнтры кола — рэльефны малюнак Францішка Скарыны, у ніжняй частцы — лаўровая галіна. Авал апраўлены бела-блакітнай эмалевай стужкай з надпісам «Францыск Георгій Скарына». Зваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна.
Ордэн пры дапамозе вушкі й кольца злучаецца з калодкай сямікутнай формы, у ніжняй частцы якой разьмешчаны знак «сыгнет». Калодка абцягнутая муаровай стужкай цёмна-фіялетавага колеру.
Ордэн вырабляецца з срэбра з пазалотай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.