Remove ads
мітрапаліт From Wikipedia, the free encyclopedia
Філарэ́т (сьвецкае імя Кіры́л Варфаламе́евіч Вахраме́еў, 21 сакавіка 1935, Масква — 12 студзеня 2021[1]) — архіярэй Расейскай праваслаўнай царквы, ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Мітрапаліт Філарэт | |||||||
па-беларуску: Мітрапаліт Філарэт | |||||||
Мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
10 кастрычніка 1978 — 25 сьнежня 2013 | |||||||
Царква | Расейская праваслаўная царква | ||||||
Папярэднік | Антоні Мельнікаў | ||||||
Наступнік | Павал Панамароў | ||||||
Бэрлінскі мітрапаліт | |||||||
18 красавіка 1973 — 10 кастрычніка 1978 | |||||||
Папярэднік | Лявонці Гудзімаў | ||||||
Наступнік | Мелхісэдэк Лебедзеў | ||||||
Дзьмітраўскі япіскап | |||||||
14 траўня 1966 — 18 красавіка 1973 | |||||||
Папярэднік | Філарэт Дзенісенка | ||||||
Наступнік | Уладзімер Сабадан | ||||||
Ціхвінскі япіскап | |||||||
24 кастрычніка 1965 — 14 траўня 1966 | |||||||
Папярэднік | Антоні Дзямянскі | ||||||
Наступнік | Міхаіл Мудзьюгін | ||||||
Адукацыя | Маскоўская духоўная акадэмія (1961) | ||||||
Прафэсія | Выкладнік | ||||||
Дзейнасьць | Багаслоў | ||||||
Сапраўднае імя | Кірыл Варфаламеевіч Вахрамееў | ||||||
Нарадзіўся | 21 сакавіка 1935 Масква, Расейская СФСР, СССР | ||||||
Памёр | 12 студзеня 2021 (85 гадоў) Менск, Рэспубліка Беларусь | ||||||
Пахаваны | Жыровіцкі манастыр | ||||||
Бацька | Варфаламей Аляксандравіч Вахрамееў | ||||||
Маці | Аляксандра Фёдараўна (у дзявоцтве Сьмірнова) | ||||||
Прыняцьце сьвятога сану | 26 красавіка 1959 (65 гадоў таму) | ||||||
Прыцяцьце манаства | 3 красавіка 1959 (65 гадоў таму) | ||||||
Япіскапская хіратонія | 24 кастрычніка 1965 (59 гадоў таму) | ||||||
Узнагароды |
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Кіраўнік Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату з тытулам «Мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі» (1990—2013).
Нарадзіўся ў сям’і музычных пэдагогаў. Дзед — яраслаўскі купец, з 1913 году радавы дваранін. Бацька, Варфаламей Аляксандравіч, выкладнік Гнесінскай музычнай вучэльні пры Маскоўскай кансэрваторыі, аўтар падручнікаў па тэорыі музыкі і царкоўных сьпевах. Паступіў у Маскоўскую духоўную сэмінарыю (1953—1957) праз настаўленьне хроснай маці. Прыняў манаскі пострыг зь імем у гонар Філарэта Міласьцівага (702—792)
У 1989 годзе пад націскам грамадзкасьці[2] стварыў камісію для перакладу Бібліі на беларускую[3]. У сьнежні 1993 году заняў пасаду старшыні Сынадальнай багаслоўскай камісіі[4].
У пачатку 1990-х гадоў, калі іншыя цэрквы ў юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхату дабіліся ад яго пэўнай самастойнасьці, чыніў супраціў гэтаму працэсу ў Беларусі[5]. У 1997 годзе, паводле гісторыка Сяргея Тарасава, узяў з Крыжа Эўфрасіньні Полацкай, што прыхоўваецца ад беларускага народу ў рызьніцы патрыярха маскоўскага Троіца-Сергіевай лаўры, часьцінку крыві Хрыста дзеля стварэньня копіі рэліквіі, сам жа Крыж для грамадзкасьці назвай «дошкай», што «зусім нядаўна паступіла зь дзяржаўнага музэю»[6]. У 2004 годзе накіраваў ліст старшыню менскага гарвыканкаму Паўлаву, у якім выступіў з ініцыятывай замест аднаўленьня царквы Сьвятога Духа, унікальнага помніка архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнэсансу, збудаваць на месцы яе падмуркаў і крыптаў новую капліцу Маскоўскага патрыярхату. Яшчэ адну капліцу ў гонар Аляксандра Неўскага прапанаваў паставіць на месцы падмуркаў Малога гасьцінага двара[7]. У 2009 годзе благаславіў пабудову капліцы ў гонар Аляксандра Неўскага на тэрыторыі вайскова-забаўляльнага комплексу «Лінія Сталіна»[8]. 11 ліпеня 2013 году па атрыманьні ордэна Аляксандра Неўскага, падзякаваўшы за давер Уладзімера Пуціна, дадаў: «Служу Расеі!»[9].
25 сьнежня 2013 году Сынод Расейскай праваслаўнай царквы прыняў прашэньне мітрапаліта Філарэта аб сыходзе на адпачынак (у сувязі з дасягненьнем сямідзесяціпяцігадовага ўзросту), прызначыўшы яго ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.
Памёр 12 студзеня 2021 году на восемдзясят шостым годзе жыцьця ад ускладненьняў, выкліканых каранавіруснай інфэкцыяй.
23 верасьня 1998 году атрымаў ад Лукашэнкі Ордэн Айчыны III ступені, 22 кастрычніка 2003 году — Ордэн Францішка Скарыны, 18 сакавіка 2005 году — Ордэн Дружбы народаў 1 сакавіка 2006 году — званьне Героя Беларусі, у кастрычніку 2008 году — Ордэн Пашаны. Кавалер расейскіх ордэнаў «За заслугі перад Айчынай» (29 ліпеня 2003), Аляксандра Неўскага (11 ліпеня 2013), Ордэн Дружбы народаў (8 сьнежня 2009).
13 студзеня 2021 году архіяпіскап БАПЦ Сьвятаслаў выказаў спачуваньне сьвятарству і вернікам Беларускага экзархату РПЦ з нагоды сьмерці мітрапаліта Філарэта: «Няхай Госпад умацуе ўсіх вас і дасьць сілы далейшага служэньня справе адраджэньня і ўмацаваньня Беларускага Праваслаўя на Бацькаўшчыне, якому прысьвяціў сваё жыцьцё супачылы Ўладыка Філарэт. Любоў Хрыстова няхай яднае нас у служэньні адзінаму Богу ў адзінай веры»[10].
3 траўня 2022 году каля галоўнага ўваходу ў менскі сабор Сашэсьця Сьвятога Духа адкрылі бронзавы помнік мітрапаліту Філарэту[11], які стварылі пад кіраўніцтвам скульптара Андрэя Хацяноўскага[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.