Remove ads
наваградзкі, кіеўскі і ўладзімерскі князь From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандар Яраславіч Неўскі (рас. Александр Ярославич Невский; каля 1200[2] або 1221[3], Пераслаўль-Залескі — 14 лістапада 1263, Гарадзец) — князь наўгародзкі (1236—1240, 1241—1252, 1257—1259), князь пскоўскі (1242), вялікі князь уладзімерскі (1252—1263), вялікі князь кіеўскі згодна з ярлыком хана Батыя (1249—1263). Бацька першага маскоўскага князя Данілы. Па кудзелі праўнук палавецкага хана Кацяна.
Аляксандар Неўскі | |
Сьпіс вялікіх князёў кіеўскіх і Князі наўгародскія[d] | |
---|---|
Пасьмяротны покрыў Аляксандра Неўскага, выраблены ў 1670—1680 гадох у Страганаўскіх майстэрнях Сальвычагодзку (цяпер Архангельская вобласьць) | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 13 траўня 1220, |
Памёр |
14 лістапада 1263 (43 гады),
|
Пахаваны | |
Нашчадкі | Дзмітрый Аляксандравіч[d], Андрэй Аляксандравіч[d], Даніл Аляксандравіч[d], Васіль Аляксандравіч[d] і Q131143670? |
Дынастыя | Рурыкавічы і Юр’евічы[d] |
Сужэнец | Аляксандра Брачыслаўна[d][1] |
Бацька | Яраслаў Усеваладавіч[d] |
Маці | Феадосія Мсціслаўна[d] |
Аляксандар Неўскі — прыхільнік ардынскага панаваньня, у наш час разглядаецца як знакавая фігура «маскоўскага сьвету»[4]. Адзначаецца, што помнікі гэтай асобе выкарыстоўваюцца Расеяй дзеля пазначэньня тэрыторыі[5][6].
З Рурыкавічаў, другі сын пераяслаўскага князя Яраслава Ўсеваладавіча ад трэцяй жонкі Расьціславы (у хрышчэньні Тэадосіі), дачкі Мсьціслава Ўдатнага. Зь дзяцінства неаднаразова займаў княскі пасад у Ноўгарадзе ад імя бацькі ў 1228—1229 і 1231 гадох. Зноў седзячы тут у 1236 годзе, ваяваў зь Літвой, Швэцыяй і Тэўтонскім ордэнам[3].
У 1239 годзе ажаніўся з Аляксандрай, дачкой полацкага князя Брачыслава Васількавіча. Вянчаньне адбылося ў Тарапцы (першы сын Васіль у маленстве выхоўваўся ў Віцебску, да 1245 году). На адной з княскіх пячатак меў выяву коньніка, якая нагадвала герб Пагоню, пашыраны на беларускіх землях[2].
Паводле жывота, 15 чэрвеня 1240 годзе на чале дружыны ўчыніў сутычку з аддзелам швэдаў на рацэ Няве (за гэтую падзею пазьней нібы атрымаў мянушку Неўскі[7]), але заходнія крыніцы гэтага не пацьвярджаюць. У 1242 годзе атрымаў перамогу ў сутычцы з аддзелам нямецкіх крыжакоў на Чудзкім возеры.
У 1245 годзе вёў пасьпяховую вайну зь ліцьвінамі. Княскае войска зьнішчыла літоўскія дружыны пад Усьвятам і перасьледвала іх аж да Літвы.
Па сьмерці бацькі ў верасьні 1246 годзе атрымаў ад манголаў Цьвярское княства. Увесну 1248 году выправіўся да залатаардынскага хана Батыя, потым у мангольскую сталіцу Каракарум, дзе атрымаў ад Агул-Гаймыша ярлык на вялікакняскі стол у Кіеве. Аднак манголы аддалі Ўладзімерска-Суздальскае княства яго малодшаму брату Андрэю Яраславічу. Незадаволены гэтым, у 1252 годзе распачаў змаганьне з Андрэем за Ўладзімер на Клязьме. Як мяркуецца, абапіраўся пры тым на хана Батыя. Шматтысячнае мангола-неўскае войска разьбіла абʼяднанае войска вялікага князя ўладзімерскага Андрэя Яраславіча і яго брата цьвярскога князя Яраслава Яраславіча, спустошыла землі Залесься, якія ледзь пачалі аднаўляцца па мангольска-татарскім нашэсьці 1237—1240 гадоў. Князь Андрэй мусіў зьбегчы ў Швэцыю.
Замацаваўшыся ва Ўладзімеры на Клязьме, здолеў скараціць шлях да Вялікага Ноўгарада, дзе быў добрым васалам Залатой Арды, а яго войска трымала ў пакоры наўгародцаў і адбівала замежныя замахі на імпэрыю Чынгізідаў. Знаходзячыся ў залежнасьці ад Залатой Арды, выканаў загад хана і правёў перапіс Уладзімерска-Суздальскай і Наўгародзкай зямель і сабраў зь іх вялікую даніну.
У 1262 годзе падтрымаў залатаардынскага хана Бэрке ў спрэчцы зь вялікім мангольскім ханам Хубілаем. Таго ж году прыехаў да Берке, каб абмеркаваць сваю датычнасьць да яго канфлікту зь іншым Чынгізідам, кіраўніком Ірану, ханам Хулагу. На зваротным шляху з Арды ў гістарычнае Залесьсе захварэў і памёр у Гарадцы на Волзе. Паводле вэрсіі Расейскай праваслаўнай царквы, перад сьмерцю прыняў схіму і атрымаў імя Аляксей.
Спачыў у Раства-Багародзіцкім манастыры ва Ўладзімеры. У 1724 годзе на загад маскоўскага гаспадара Пятра I парэшткі перапахавалі ў Аляксандра-Неўскай лаўры ў Санкт-Пецярбургу.
У 1547 годзе кананічна ізаляваная Маскоўская царква з ініцыятывы маскоўскага гаспадара Івана IV Тырана абвясьціла Аляксандра Неўскага «сьвятым» (дзень памяці — 23 лістапада). За Расейскай імпэрыяй цэрквы-мураўёўкі, прысьвечаныя Аляксандру Неўскаму, выкарыстоўваліся як пазнакі экспаніі, найбольшая іх канцэнтрацыя назіралася на анэксаваных тэрыторыях, у тым ліку колішняй Рэчы Паспалітай. За часамі СССР да культу Аляксандра Неўскага зьвярнуўся Сталін, які загадаў зьняць пра яго прапагандысцкі фільм[8].
У Беларусі за рэжымам Лукашэнкі (расейскай акупацыйнай адміністрацыяй) у 2009 годзе з бласлаўленьня кіраўніка Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы Філярэта (Вахрамеева) збудавалі капліцу ў гонар Аляксандра Неўскага на тэрыторыі вайскова-забаўляльнага комплексу «Лінія Сталіна».[9], у 2016 годзе помнік Аляксяндру Неўскаму паставілі ў гістарычным цэнтры Віцебску (нягледзячы на пратэст Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[10]), а ў 2023 годзе — у Менску побач з расейскай амбасадай[11].
У лютым 2024 году Сынод Праваслаўнай царквы Ўкраіны пастанавіў прыбраць упаміны пра Аляксандра Неўскага з богаслужбовага календара Ўкраінскай Царквы[8].
Расейскі гісторык Валянцін Янін даў наступную ацэнку Аляксандру Неўскаму[12]:
Аляксандар Неўскі, склаўшы хаўрус з Ардой, падпарадкаваў Ноўгарад ардынскаму ўплыву. Ён пашырыў мангольскую ўладу на Ноўгарад, які ніколі ня быў заваяваны манголамі. Прытым выколваў вочы нязгодным наўгародцам, і шмат за ім грахоў усякіх.
Арыгінальны тэкст (рас.)
Александр Невский, заключив союз с Ордой, подчинил Новгород ордынскому влиянию. Он распространил монгольскую власть на Новгород, который никогда не был завоёван монголами. Причём выкалывал глаза несогласным новгородцам, и много за ним грехов всяких.
|
||
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.