Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расеі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расеі[1][2] (рас. Патриарх Московский и всея Руси, да 1943 году — рас. Патриарх Московский и всея России) — тытул прадстаяцеля Расейскай праваслаўнай царквы.
Патрыярхію царква Маскоўскай дзяржавы атрымала разам з аўтакефаліяй у 1589 годзе. Раней яе япархіі былі ў юрысдыкцыі Кіеўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату. З 1448 году самаабвешчаная Маскоўская праваслаўная царква 141 год (1448—1589) ачольвалася самапрызначанымі мітрапалітамі, ня мела эўхарыстычнай еднасьці з усім праваслаўным сьветам і знаходзілася ў схізме.
У 1721 годзе ўлады Расейскай імпэрыі скасавалі патрыярхат, замест якога ўтварылі «Сьвяцейшы ўрадавы сынод» — фактычна адно зь міністэрстваў, якое цалкам падначальвалася маскоўскаму гаспадару (расейскаму імпэратару). Патрыярхат аднавіўся толькі па распадзе Расейскай імпэрыі ў 1917 годзе.
У 1943 годзе пры спрыяньні Сталіна ў Маскве прайшоў Сабор япіскапаў, на якім адбылася зьмена другой афіцыйнай назвы Маскоўскага патрыярхату — з Расейскай праваслаўнай царквы (рас. Российская православная церковь) на «Рускую праваслаўную царкву» (рас. Русская православная церковь)[3] і тытула прадстаяцеля — з Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Расеі (рас. Патриарх Московский и всея России) на «Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі» (рас. Патриарх Московский и всея Руси). Пытаньне аб назьве патрыярхату ўзьняў Сталін, аднак паводле афіцыйнай вэрсіі[4], сам тытул прапанаваў новы патрыярх Сергій (Старагародзкі), Сталін нібы толькі пагадзіўся з прапановай і дадаў, што «гэта слушна».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.