Міхал Баброўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаі́л Бабро́ўскі (8 (19) лістапада 1784, в. Волька Выганоўская, цяпер Бельскі павет, Падляскае ваяводзтва, Польшча — 21 верасьня (3 кастрычніка) 1848; мястэчка Шарашоў, цяпер Пружанскі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларусь) — беларускі[1] славіст і арыенталіст, дасьледнік старажытных славянскіх рукапісаў і кірылічных старадрукаў. Доктар тэалёгіі (1823), канонік Берасьцейскага капітула (1817). Чалец Археалягічнай акадэміі ў Рыме, парыскага і лёнданскага азіяцкіх навуковых таварыстваў, Таварыства гісторыі і старажытнасьцяў расейскіх пры Маскоўскім унівэрсытэце.
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баброўскі.
Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Міхал Баброўскі лац. Michał Babroŭski | |
Дата нараджэньня | 8 (19) лістапада 1784 |
---|---|
Месца нараджэньня | вёска Волька Выганоўская, Бельскі павет, Падляскае ваяводзтва, Польскае каралеўства, Рэч Паспалітая |
Дата сьмерці | 21 верасьня (3 кастрычніка) 1848 (63 гады) |
Месца сьмерці | мястэчка Шарашоў, Пружанскі павет, Гарадзенская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя |
Прычына сьмерці | халера |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Віленскі ўнівэрсытэт |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | палеаграфія, багаслоўе |
Месца працы | Віленскі ўнівэрсытэт |
Вядомы як | знаходнік Супрасьлеўскага рукапісу |
Навуковая ступень | доктар багаслоўя[d] |
Закрыць
Міхаіл Баброўскі разам з Ігнатам Даніловічам лічыцца адным зь першых творцаў «беларускага нацыянальнага адраджэньня»[1] альбо «беларускай нацыянальнай ідэі»[2].