Вёска — паселішча сельскага тыпу зь некалькімі дзясяткамі альбо сотнямі хат індывідуальнага збудаваньня. Вёска магла ўзьнікаць з асобных двароў і мець даволі невялікія памеры, аднак магла зь цягам часу пераўтварацца ў паселішчы больш высокага тыпу — сёлы. Асноўнае адрозьненьне вёскі ад сяла палягае ў адсутнасьці царквы ў вёсцы, што, аднак, не зьяўляецца агульным правілам.
Гісторыя
Першыя вёскі ўзьніклі як адасобленыя адзінкі побач з пагостамі і сёламі, аднак яны не зьяўляліся грамадавамі ці вотчыннымі цэнтрамі. Тэрмін «вёска» ў X—XI стст. меў шырокае агульнаславянскае распаўсюджваньне (палякі, чэхі, славакі, кашубы, верхнія і ніжнія лужычане, славенцы і іншыя). Этымалягічнае паходжаньне слова, аднак, узыходзіць да старажытнаславянскага «весь», што абазначала меру даўжыні. Да ХVI ст. расейцамі і ўкраінцамі гэты тэрмін быў страчаны. Слова «вёска» набыла распаўсюджаньне на беларускіх землях досыць позна, толькі ў XVII ст.[1], паводле тагачасных інвэнтароў тэрміны «вёска» і «сяло» ўжываліся ў аднолькавай меры[2].
Значны ўплыў на разьвіцьцё вёсак, як віду паселішчаў, зрабіла рэформа «Ўстава на валокі» 1557 году, згодна зь якой адзінкамі фэадальнай павіннасьці зрабіліся пасяленьні замест ранейшых службаў (двара ці некалькіх двароў).
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.