3 кастры́чніка — 277-ы дзень году (276-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 90 дзён.
- 1458 — Казімер Казіміравіч, каталіцкі сьвяты, патрон Польшчы
- 1881 — Людамір Міхал Рагоўскі, польскі кампазытар і дырыжор
- 1889 — Міхал Пятроўскі, беларускі хадэцкі дзяяч, каталіцкі сьвятар
- 1895 — Сяргей Ясенін, расейскі паэт
- 1897 — Люі Арагон, францускі пісьменьнік
- 1897 — Міхась Дуброўскі, беларускі пісьменьнік, перакладчык
- 1914 — Ян Новак-Езяранскі, польскі журналіст, заснавальнік польскай службы радыё «Свабода»
- 1916 — Джэймз Гэрыёт, брытанскі вэтэрынар і пісьменьнік
- 1922 — Міхась Наўмовіч, дзяяч беларускай эміграцыі, мастак
- 1935 — Армэн Джыгарханян, армянскі і савецкі актор тэатру і кіно, рэжысэр тэатру
- 1937 — Аляксандар Кандратаў, расейскі лінгвіст, журналіст і паэт
- 1941 — Ігар Сьмірноў, прэзыдэнт Прыднястроўя
- 1946 — Уладзімер Рыбак, украінскі палітык
- 1967 — Алег Качан, беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
- 1969 — Гвэн Стэфані, амэрыканская сьпявачка, салістка гурта «No Doubt»
- 1973 — Кары Руэсьлётэн, нарвэская сьпявачка
- 1978 — Віктар Жыбуль, беларускі паэт
- 1978 — Кляўдыё Пісара, пэруанскі футбаліст
- 1981 — Дэні Койд, ангельскі футбаліст
- 1985 — Алена Аладка, беларуская мадэлька, уладальніца тытулу «Міс фота» на конкурсе «Міс Беларусь-2004»
- 1987 — Зулейка Рывэра, пуэртарыканская мадэль, пераможца конкурсу «Міс Сусьвет» 2006 году
3 кастрычніка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў