From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыго́р Іва́навіч Кійко́ (27 чэрвеня 1951, вёска Цалуйкава Луганскай вобласьці, Украінская ССР — 2 кастрычніка 2014, Менск, Беларусь) — беларускі мастак-кераміст, грамадзкі дзяяч.
Рыгор Кійко | |
Імя пры нараджэньні | Григорій Кійко |
---|---|
Дата нараджэньня | 27 чэрвеня 1951 |
Месца нараджэньня | Цалуйкава, Луганская вобласьць |
Дата сьмерці | 2 кастрычніка 2014 (63 гады) |
Адукацыя | Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут |
Месца вучобы | |
Занятак | мастак |
Нарадзіўся ва Ўкраіне ў настаўніцкай сям’і. Неўзабаве сям’я пераехала на радзіму маці ў Бабруйск.
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спэцыяльнасьці мастак-кераміст (1980).
Сябра Беларускага саюзу мастакоў, уваходзіў у суполку «Пагоня»[1].
Каталік. Пэўны час працаваў бібліятэкарам у касьцёле сьвятых Сымона і Алены ў Менску[2].
Сябра БНФ ад ягонага стварэньня. З 1999 — у КХП БНФ.
Удзельнік шматлікіх акцыяў пратэсту, неаднойчы затрымліваўся міліцыяй. У 1996 року асуджаны на восем сутак за ўдзел у пікеце ў падтрымку ўкраінцаў, затрыманых падчас Чарнобыльскага шляху[3]. 1 красавіка 1997 арыштаваны па абвінавачаньні ў хуліганскіх дзеяньнях падчас сьвяткаваньня Дня Волі, праз тры месяцы адпушчаны зь СІЗА пад падпіску аб нявыезьдзе. Асуджаны на два гады абмежаваньня волі з прымусовымі працамі, быў прызнаны «Amnesty International» вязьнем сумленьня[2]; вызвалены 26 студзеня 1999. У 2000 падчас сьвяткаваньня Дню Волі ізноў быў затрыманы. У 2001 быў адным з абаронцаў Курапатаў падчас пабудовы МКАД[4], 8 лістапада быў жорстка зьбіты[2].
Жанаты. Мае двох дачок[5].
Памёр у 10-й клінічнай больніцы Менску ад анкалягічнага захворваньня[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.